Category Archives: Без рубрики
( Руская ) Учреждения образования Городокского района отметили на областных краеведческих чтениях ”Неизвестные известные или история в лицах“
Падарожжа ў “Беларускую хатку” Гарадоцкага краязнаўчага музея
25 красавіка выхаванцы старэйшых груп ДУА “Яслі-сад № 2 г.Гарадка” наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей, дзе яны здзейснілі займальнае падарожжа на цягніку ў “Беларускую хатку”.
Падчас падарожжа дзеці спыняліся на прыпынках “Сялянская хата”, “Сялянская святліца”, “Сялянскі кірмаш”. З музычным суправаджэннем дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і эстафетах, куплялі тавары. Таксама супрацоўнікі музея расказалі дзецям пра абрадавы свята Купалле.
Падарожжа для дзяцей было не толькі займальнае, але і пазнавальнае. Дадзеныя мерапрыемствы спрыяюць далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры.
( Руская ) Учащиеся Городокского аграрно-технического колледжа совершили экскурсию на белорусско-китайское совместное предприятие по сборке легковых автомобилей Geely
( Руская ) ГПУ «Корытинский Мох» получил разрешение на использование маломерных судов в сроки запрета на лов рыбы
( Руская ) В Городокском краеведческом музее действует выставка «Свет души» Ядвиги Сенько
( Руская ) Агроусадьба «Бересто» открыла сезон водных походов по Овсянке
( Руская ) Поставам – 610 лет!
Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае прыняць удзел у I-м раённым адкрытым конкурсе “Гарадоцкая лялька”.
Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя дзеці і дарослыя. Вынікі конкурсу падвядзе прафесійнае журы ў час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь . Для пераможцаў конкурсу вызначаюцца 9 прызавых месц ў 3-х намінацыях з уручэннем дыпломаў лаўрэатаў і прызоў:
1. намінацыя “Традыцыйная цацка і лялька” – І, ІІ, ІІІ месцы;
2. намінацыя “Сувенірная аўтарская цацка і лялька” – І, ІІ, ІІІ месцы;
3. намінацыя “Хатняя калекцыя” – І, ІІ, ІІІ месцы.
Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.
На VIII-мы раённы адкрыты конкурс “Ці знаў хто з Вас, браткі, Тараса”, які пройдзе ў рамках ярмаркі рамёстваў, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, прымаюцца вырабы ў любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, распіс па тканіне) з выявай галоўнага персанажа паэмы – Тараса (пано, скульптура, малюнак), або з выявай мясцін радзімы Тараса ці ілюстрацыы да паэмы (пано, малюнак, калаж).
Таксама прапануем усім прыняць удзел у штогодным дапаўненні ручніка–абярэга “Повязь часоў”, які будзе дэманстравацца ў час святкавання Дня Незалежнасці Республікі Беларусь. Удзельнікам неабходна на белай тканіне з ільну памерам 40×40 см вышыць пажадана традыцыйны узор Гарадоччыны у любой тэхніцы.
Па ўсім пытанням неабходна звяртацца ў Гарадоцкі Дом раместваў і фальклору па адрасу: г.Гарадок, вул.Валадарскага, 3, тел. (8-02139) 4-12-55.
Фота ілюстрацыйнае.





