Category Archives: Без рубрики
( Руская ) Агроусадьба «Берёсто» Городокского района – место, где можно активно отдохнуть
( Руская ) Пять причин побывать в Бешенковичах
У Гарадку пабывала больш 200 ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара па пытаннях развіцця фізкультуры і спорту. Відэа, фота.
|
15 сакавіка Гарадок наведала больш 200 ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара «Павышэнні эфектыўнасці працы галіны фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» |
|
![]() ![]() ![]() Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў Доме культуры г. Гарадка, дзе і быў зроблены агульны здымак удзельнікаў семінара. ![]() ![]() Тэлерадыёкампанія «Віцебск» зрабіла сюжэт пра семінар у Віцебскай вобласці. Чым можа ганарыцца і чаго яшчэ не хапае рэгіёне ў спартыўнай сферы? Адказы ў сюжэце ТРК «Віцебск». Фота з групы ВК: https://vk.com/sportivnijgorodok Л. Антонаў |
|
( Руская ) Жительница Городка осваивает жизнь в Китае
( Руская ) Экскурсия в отдельную гвардейскую воздушно-десантную бригаду №103 г.Витебска
( Руская ) Топ-6 идей для путешествий по Беларуси в марте
( Руская ) Агроусадьба “Берёсто” предлагает однодневный велопоход выходного дня по Городокскому району.
( Руская ) В деревне Бычиха есть Святой источник в честь иконы Божией Матери ,,ЖИВОНОСНЫЙ ИСТОЧНИК’’
Спаборніцтвы лясгасаў па зімовай рыбалцы – адзін з відаў актыўнага турызму на прыродзе
Спаборніцтвы па зімовай рыбалцы сярод зборных каманд работнікаў Гарадоцкага, Віцебскага і Багушэўскага лясгасаў прайшлі 16 лютага на воз. Малае Лосвіда.
Аматары падлёднага клева, у тым ліку прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва (на здымку), сабраліся, каб адпачыць і паспаборнічаць у лоўлі. Пасля словаў з пажаданнямі галоўнага суддзі спаборніцтваў, дырэктара Гарадоцкага лясгаса Сяргея Якушэвіча, 36 удзельнікаў спаборніцтваў, закінуўшы за плечы ледабуры, адправіліся выбіраць самыя «клёвые» месцы на возеры. Прайшло менш за гадзіну з адведзеных шасці, а першы шчасліўчык ўжо выцягнуў рыбку і адкрыў лік. Аднак да канца спаборніцтвы пахваліцца вялікім уловам змаглі не ўсе.
Пасля сігналу аб заканчэнні спаборніцтва прайшлі ўзважванне ўлову і ўзнагароджанне пераможцаў. У выніку першае агульнакаманднае месца заняла каманда Гарадоцкага лясгаса, другімі сталі госці з Віцебска, трэцімі – з Богушевска. У асабістым першынстве першае месца заняў памочнік ляснічага Лосвідскага лясніцтва Віцебскага лясгаса В. Кручанаў, другое – галоўны ляснічы Гарадоцкага лясгаса А. Суднік, трэцяе – вальшчык лесу Вышацкага лясніцтва Г. Кірылаў. Пераможцы спаборніцтва атрымалі заслужаныя прызы. Суцяшальны прыз за самую маленькую злоўленую рыбку ўручылі лесаводу Гарадоцкага лясгаса В. Беламу.
Аляксей АНАШКА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Гарадоцкага лясгаса.
Паводле: http://www.garadvest.by










