Гарадоцкі прафсаюз працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорта і турызма зрабіў экскурсійную паездку ў Мінск і “Хатынь”

У мінулую нядзелю 40 сябраў прафсаюза культуры, інфармацыі, спорта і турызма зарганізаваліся на экскурсійную паездку  ў сталіцу – Мінск з наведваннем мемарыяла “Хатынь”.

Першым аб’ектам для наведвання стала Траецкае прадмесце, а потым быў наведаны  Дзяржаўны музей Вялікай айчынай вайны, які зараз займае новы комплекс.

Адбылася экскурсія па 11 залам музея прысвечаным розным этапам Другой сусветнай вайны. Фонды музея налічваюць каля 142 тысяч адзінак захоўвання, што з’яўляецца найбагацейшым матэрыялам для вывучэння ваеннай гісторыі.

Экспазіцыйная плошча музея – 3,6 тыс. Кв.м. і праводзяцца экскурсіі аглядныя і тэматычныя па ўсіх раздзелах Вялікай Айчыннай вайны.

Наступным аб’ектам стаў мінскі Планетарый, які з’яўляецца лабараторыяй аддзела інтэлектуальнага творчасці УА «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

З’яўленне Мінскага планетарыя было абумоўлена пачаткам касмічнай эры, якую адзначылі запускам першага штучнага спадарожніка Зямлі (4 кастрычніка 1957 года), першы палёт Юрыя Гагарына ў космас (12 красавіка 1961), першы выхад Аляксея Лявонава ў касмічную прастору (18 сакавіка 1965 году), першыя крокі Ніла Армстронга і База Олдрына па паверхні Месяца (16 ліпеня 1969 года). Імкненне спазнаць таямнічы і загадкавы космас стала адным з найбольш магутных рухавікоў прагрэсу на Зямлі. Даведацца пра апошнія падзеі ў свеце астраноміі і касманаўтыкі людзі прыходзяць у планетарыі. Мінскі Планетар адкрыўся 29 ліпеня 1965 года на самым высокім месцы парку імя М. Горкага.

У планетарыі экскурсантам  распавялі пра астраномію, вывучэнне зорнага неба ў розныя часы года, рух спадарожнікаў і касмічных апаратаў.

Пасля было наведванне мемарыяльнага комплекса “Хатынь” на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года Хатынь была знішчана нямецкімі карнымі войскамі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, які быў сфарміраваны ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.

Наведванне мемарыяла прымушае людзей усвядоміць кволасць міру, задумацца аб Вечным. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» адлюстроўвае міралюбівую палітыку нашай дзяржавы. Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.

У цэнтры комплексу размешчана 6-метровая бронзавая скульптура “Няскораны чалавек”. Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына.

Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач іх брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых жывым.

На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў – помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Яны вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску – дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.

За дамамі-помнікамі – Могілкі вёсак. Сюды са 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй, і створаны сімвалічныя могілкі.

Побач з Могілкамі вёсак – Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвай 66 буйнейшых лагераў смерці і месц масавай гібелі людзей.

Завяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай – Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны.

Нядзельная экскурсія ў Мінск імемарыял “Хатынь” прынеслоа новыя ўражанні і эмоцыі, стала добрай формай адпачынка.

Л.Антонаў

Паспяховы дэбют на абласным конкурсе майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Салавейка — 2019» гарадакчанкі Ганны Шалаевай

Ганна Шалаева — малады спецыяліст Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, прызёр конкурсаў фальклорнага мастацтва і проста творчы чалавек, падзялілася з чытачамі «раёнкі» планамі на будучыню. 18-гадовая Ганна Шалаева — майстар ганчарнага справы. У Доме рамёстваў яна вырабляе вырабы з гліны і вядзе гурток ганчарства.

Ганна скончыла сярэднюю школу № 1 г. Гарадка. Будучы школьніцай займалася танцамі і выяўленчым мастацтвам, малявала партрэты. Навыкі партрэтысткі яна да гэтага часу не страціла і ў вольны ад працы час малюе на заказ. Потым дзяўчына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж на аддзяленне «Мастацтва і дызайн» і асвоіла адразу дзве спецыяльнасці: «Аператар камп’ютэрнай графікі (фатограф)» і «Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі».


Ганна перакаштавала шмат рамёстваў — выраб лялек, займалася саломапляценнем, абрадавай фларыстыкай і г.д.. Але бліжэй за ўсё апынулася кераміка. І гэта заканамерна, бо мама Ірына Шалаева і прадзядуля Пётр Комлеў — нашчадкавыя керамісты. Дзяўчына ўспамінае: «Калі была маленькай, то часта прыходзіла да мамы на працу ў Дом рамёстваў і ўважліва глядзела, як яна лепіць з гліны, з часам стала ўнікаць у гэта і зразумела спецыфіку працы, так усё і пачалося!»

«Зусім у юным узросце Аня села за ганчарны круг і «выкруціла» сваю першую талерку, хоць гэтага не могуць зрабіць і некаторыя дарослыя. У дзяцінстве ў нашай гераіні была мара — працаваць у Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору. І яна стала рэальнасцю ў жніўні гэтага года.

Майстар вырабляе розныя прадметы з гліны, пачынаючы ад упрыгожванняў, напрыклад, кулоны, заканчваючы больш складанымі вырабамі, дэкаратыўнымі гаршкамі і падсвечнікамі. Больш за ўсё ёй падабаецца ляпіць свістулькі.

У ліпені на «Славянскім базары» дзяўчына прыняла ўдзел у V адкрытым абласным конкурсе майстроў народных мастацкіх рамёстваў па традыцыйнай свістульцы «Салавейка-2019», на які з’ехаліся прафесійныя ганчары з Беларусі, і іншых краін. Яе арыгінальная калекцыя з 20 свістулек ўразіла журы. У выніку ганчар заняла ганаровае другое месца ў намінацыі «Творчы дэбют».

Майстар распавядае, што гучанне свістулькі можна вызначыць па яе форме: калі форма круглявая, вялікая, то гук будзе прыглушаны, калі ж свістулька маленькая, то гук будзе вельмі звонкім.

Дзяўчына атрымлівае задавальненне ад сваёй працы, прымае актыўны ўдзел у конкурсах і ў далейшым хоча звязаць сваё жыццё з папулярызацыяй ганчарнага справы.

Майя САЛДАЦЕНКА.
Паводле: http://www.garadvest.by
Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

У Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла тэматычная праграма «Пятніца, 13»

У гэты дзень, прымеркаваны да Дня бібліятэк, супрацоўнікі прапанавалі наведвальнікам рознага ўзросту шмат сюрпрызаў. Былі прадстаўлены кніжныя выставы «Мистическая библиотека», «Гоголь — великий мистификатор» і «Уж-ж-жасная литература». У бібліакафе «Бессонница» можна было выпіць кубак духмянай гарбаты, а таксама даведацца значэнне сваіх сноў.

Дзеці навучыліся вырабляць шнуры-талісманы і наведалі майстар-клас па аквагрыме пад назвай «Арт-пятница». Конкурс «Спроси у паука» даў магчымасць юным чытачам за правільныя адказы на пытанні атрымаць салодкія прызы. Хлопцы і дзяўчынкі прынялі ўдзел у квэст-гульне «Сумеречная зона», наведалі «пакой страху», з заплюшчанымі вачыма прайшлі «лесвіцу перашкод», шукалі кажаноў, апраналіся ў мумій, танцавалі і проста весяліліся. У фотазоне «Паутина» ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі памятныя здымкі.

Бібліятэкары — захопленыя людзі, прыхільнікі сваёй справы, яны падыходзяць да прафесіі творча, актыўна рэалізуюць разнастайныя праграммы і праекты. Адзін з такіх праектаў — «Чытаем разам па-беларуску». Яго мэта — пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з беларускай культурай і літаратурай, з дзяцінства выхаваць любоў і павагу да роднай мовы і беларускага народа.

Бібліятэкары арганізуюць краязнаўчыя вандроўкі і дні жартаў, паказваюць лялечныя спектаклі, чытаюць з дзецьмі беларускія народныя казкі, знаёмяць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Майя САЛДАЦЕНКА.

http://www.garadvest.by