Народны музей баявой славы СШ №1 распавядае пра падзеі Вялікай айчыннай вайны на Гарадоччыне, пра гісторыю школы

У двух залах народнага музея  баявой славы СШ №1 прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай айчыннай вайны на Гарадоччыне, а таксама гісторыю СШ №1 г. Гарадка з 1977 года.

Дзяржаўны народны музей баявой славы быў арганізаваны ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Гарадка» ў 1982 годзе па рашэнню партыйнага сходу. Профіль музея – гісторыка – краязнаўчы. 24 мая 2001 года музею прысвоена званне Народны.

На стэндах музея прадстаўлена гісторыя падзей Вялікай айчыннай вайны ў Гарадоцкім раёне, а таксама гісторыя СШ №1  ў асобах настаўнікаў ветэранаў, кіраўніцтва школы і яе выпускнікоў.

 

У музеі маецца кніга паступленняў матэрыялаў, у якой налічваецца 662 асноўных дакумента і экспаната. Маецца кніга ўліку дапаможных дакументаў, іх 289. Плошчу ўсяго музея – 62 кв.м.

Пры музеі дзейнічае Рада музея, працуюць гурткі “Музейная справа”, “Юныя экскурсаводы”, а таксама вядзецца навукова-даследчая праца. Кіраўнік музея – Сідарэнка Лілія Феліксаўна.

Кантактныя даныя: тэлефон: +3752139-52330
Адрас: г. Гарадок, вул.Пралетарская, 21
Адрас электроннай пошты: sch1@gorodok.edu.by
Адрас сайта: sch1@gorodok.edu.by
Рэжым працы: 07.15 – 19.40

21.04.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *