


У Гарадоцкім раёне фестываль «Гарадоцкі Парнас» сабраў аматараў народнай творчасці, паэзіі і фальклору
Фестываль народнай творчасці «Гарадоцкі Парнас» праходзіць на Гарадоччыне. На мерапрыемстве традыцыйна збіраюцца сотні жыхароў раёна і госці з Беларусі і Расіі, каб прадэманстраваць свае таленты і здзівіцца талентам іншых. Фестываль — візітная картка раёна, ён прысвечаны мясцоваму выхадцу — паэту, аўтару папулярнай у ХIХ стагоддзі паэмы «Тарас на Парнасе». |
|
![]() Фестываль наведаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён падкрэсліў, што з году ў год гэту падзею прыцягвае ўсё больш гасцей. Таксама кіраўнік дэпутацкага корпуса прыадкрыў таямніцу — раённыя і абласныя ўлады прыкладаюць максімум намаганняў, каб права правесці адзін з найбліжэйшых Дзён беларускага пісьменства даверылі менавіта Гарадоччыне. У фестывалі таксама прынялі ўдзел: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Палякова, дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Шчасны, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі. Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця старшыня райвыканкама Пётр Карабач уручыў памятныя падарункі і статуэткі «Зорны Тарас» лаўрэатам прэміі «Земляк года». Прэмія ўручаецца як ураджэнцам раёна, так і людзям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гарадоччыны. У бягучым годзе ўзнагародамі ўганараваны былы кіраўнік МНС Беларусі Уладзімір Вашчанка, які ў юныя гады жыў у аграгарадку Бычыха, і знакаміты беларускі мастак Віктар Шылко, які з’явіўся на свет у вёсцы Зарэчча. Пасля афіцыйнай часткі наступіла чарада конкурсаў, у прыватнасці «Уладара лесу» (менавіта з лесам была звязана прафесійная дзейнасць галоўнага героя паэмы «Тарас на Парнасе»), народнай творчасці «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?» і «Доўгая каса — дзявочая прыгажосць» на прызы раённай газеты «Гарадоцкі веснік». Таксама адной з цэнтральных падзеяў стала праца паэтычнай пляцоўкі «Вераніцынская зорка». Ад рэдактара сайта. Упершыню на свяце прайшоў абласны пленэр па спіральным пляценні. Гарадок прадстаўлялі вядучы майстар спіральнага пляцення Беларусі, народны майстар — Васіль Сіманковіч, а таксама народныя майстры Беларусі Людміла Гаравая і Вольга Рэут з удзелам вучняў Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. ![]() Эдуард Каралевіч. Фота аўтара.Пераклад з расейскай мовы рэдактара.Паводле: https://vitvesti.by/obshestvo/v-gorodokskom-raione-festival-gorodokskii-parnas-sobral-liubitelei-narodnogo-tvorchestva.html |

( Руская ) Городокский район стартовал в республиканской акции “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Пленэр па спіральным пляценні пройдзе ў Гарадку у межах свята “Гарадоцкі Парнас”
Упершыню ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці 4 чэрвеня 2022 года пройдзе абласны пленэр па спіральным пляценні ў рамках рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы “Тарас на Парнасе” К.Вераніцыну.
Мэтай правядзення Пленэру з’яўляецца падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыя відаў рамёстваў, унесеных у дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі Пленэру — майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў, Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў, іншыя фізічныя асобы, якія займаюцца спіральным пляценнем.
Нагадаем, што раней статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі атрымала традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці і Віцебска.
Спіральнае пляценне – адзін з найстарэйшых відаў пляцення. Гэта тэхніка вядома амаль усім земляробчым народам Еўропы яшчэ з эпохі неаліту. Распаўсюджана яна была і на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, на Віцебшчыне ў пачатку ХХ стаго
ддзя тэхніка была шырока прадстаўлена ў вёсках Гарадоцкага і Браслаўскага раёнаў, дзе майстры з яе дапамогай выраблялі прадметы хатняга ўжытку: ёмістасці для захоўвання прадуктаў харчавання і адзення, мэблю, вуллі, абутак, палавікі, заслоны на вокны. “Асноўнымі носьбітамі гэтай тэхналогіі ў 1980-1990-я гады былі Адам Краўчук з Віцебска, Пётр Карэнік і Міхаіл Чаркас з Браслава. Цікавяцца ёй і сучасныя майстры, многія з якіх займаюцца даследаваннем сваіх рэгіёнаў і рэканструкцыяй знойдзеных артэфактаў спіральнага саломапляцення”, – адзначылі ў цэнтры народнай творчасці.
Традыцыя спіральнага пляцення на Віцебшчыне адраджаецца супольнасцю майстроў у амаль нязменным выглядзе ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах і Віцебску. Для папулярызацыі гэтай тэхналогіі і народных рамёстваў у культурна-гістарычным комплексе “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”, Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору, Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры таксама дзейнічаюць гурткі па спіральным пляценні для дзяцей і дарослых.
“Гэты элемент нематэрыяльнай спадчыны ярка характарызуе гістарычны і этнаграфічны ландшафт гэтых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Ён каштоўны для мясцовых жыхароў сваім зместам, характарам, адпавядае іх бытавым уяўленням”, – адзначаюць ў цэнтры народнай творчасці.
Варта адзначыць, што Гарадок прадстаўляе вядучы майстар спіральнага пляцення
Беларусі, народны майстар – Васіль Сіманковіч.
Л. Антонаў

( Руская ) 6 июня стартует республиканская акция “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Фестываль “Гарадоцкі Парнас” збярэ сотні ўдзельнікаў
Фестываль брэндавага мерапрыемства “Гарадоцкі Парнас” 13-ы раз пройдзе 4 чэрвеня ва ўрочышчы “Вараб’ёвы горы” ў Гарадку ў гонар земляка паэта Канстанціна Вераніцына, аўтара рамана “Тарас на Парнасе”, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адзін з самых папулярных беларускіх твораў ХІХ стагоддзя “Тарас на Парнасе” апавядае пра прыгоды простага чалавека на міфічнай гаре Парнас.
“Гэтая гара сімвалізуе творчую вяршыню, і наш фестываль прадстаўляе народную творчасць ва ўсіх яе праявах – музыку, песні, танцы, паэзію, народныя промыслы, беларускую нацыянальную кухню”, – сказала Святлана Мажарава.
У фестывалі прымуць удзел больш за 500 чалавек з усёй Віцебскай вобласці і госці з Пскова. Маштабнае мерапрыемства пачнецца аб 11.00. Цырымонія ўзнагароджання “Земляк года” адбудзецца падчас урачыстага адкрыцця. Яна будзе ўручана ў дзвюх намінацыях: ураджэнцы Гарадоцкага раёна за значны ўклад у развіццё малой радзімы і выхадцы з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа за значны ўклад у развіццё гэтай часткі Віцебшчыны. У рамках фестывалю пройдуць майстар-класы і пленэры для моладзі ад вядомых дзеячаў літаратуры, выяўленчага мастацтва і народных майстроў. У працы паэтычнай пляцоўкі “Вераніцынская зорка” прымуць удзел пісьменнікі з Беларусі і Расійскай Федэрацыі (г. Пскоў). Таксама ў Гарадку Парнас пройдзе рэгіянальны пленэр па спіральным пляценні, дзе майстры прадэманструюць, як плесці трывалыя і даўгавечныя вырабы з саломы. У дачыненні да прафесіі галоўнага героя паэмы аб лесніку Тарасе ў рамках фестывалю пройдзе раённы конкурс “Уладар лесу”. Сярод школьніц 3-5 класаў абяруць уладальніцу самай доўгай касы. А на традыцыйным конкурсе «Суп для Тараса» будзе прыгатавана юшка. Пераможца будзе вызначаны па самым арыгінальным рэцэпце і смаку “супу”.
Паводле: https://vitvesti.by

( Руская ) ГУО “Вышедская детский сад-средняя школа” присвоено Имя Героя Советского Союза Н.И.Гапеёнка

( Руская ) Третий трудовой семестр-2022 стартовал 25 мая в Городкском районе

( Руская ) Международный фестиваль творчества «Мост дружбы» прошел в Городке c участием нашего Дома ремесел и фольклора
Першая аўтобусная экскурсія “Гарадоцкі праваслаў край” адбылася па пяці храмах з наведваннем святой крыніцы. Працяг
(заканчэнне).
Спачатку экскурсанты наведалі крыж, які аднавілі ў вёсцы Жукава для памяці вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Потым турысты дайшлі да святой крыніцы з лекавай вадой і набралі святой вады. Давялося пераадольваць ручай – нечаканую перашкоду праз якую зрабілі пераправу. Але ўсе жадаючыя атрымалаі ваду са святой крыніцы.
Наступным храмам стаў храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарадскім пасёлку Езярышча. Тут айцец Міхаіл азнаёміў з гісторыяй храма і справамі прыхода, распавёў як святкуюць мясцовыя жыхары Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і г.д.
У памяшканні нядзельнай школы экскурсантам гасцінна прапанавалі гарбату і бутэрброды з блінцамі.
Апошнім храмам суботняга маршрута стаў Храм Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў у в. Бычыха. Гэты храм узведзены на сродкі Насстассі Асіціс (Ганчаровай), якая нарадзілася і вучылася ў Бычысе. 25 верасня 2011 г. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў асвячэнне храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы.
Тут турыстаў сустрэў іераманах Ціхан, які распавёў пра служэнне Богу ў храме, праблемах храма. Іераманах расказаў і пра падвор’е, якое дзейнічае як структурная частка знакамітага Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Наведвальнікі мелі магчымасць пакланіцца святым рэліквіям, якіх мусіць у такой колькасці няма ні ў водным вясковым храме Беларусі, а таксама атрымаць падарункі ад манаха Ціхана.
Вандроўка па праваслаўным мясцінам Гарадоцкага краю атрымалася запамінальнай, карыснай, пазітыўнай. Удзельнікі ў анкеце выказалі жаданне і далей рабіць паездкі па Гарадоччыне.
Л. Антонаў