Да Барадуліна і Быкава

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: “Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава” па маршруце Менск – Лагойск – Бабцы – Лепель – Полацак – Арэхаўна – Вушачы – Селішча – Бычкі. Славутыя асобы Беларусі – знаўцы гісторыі, культуры,  архітэктуры,  літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў – раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца… Гэта не традыцыйная экскурсія, а – Бенефіс  Знаўцы. Скарочана  – “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе – лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія – дэсерт!

_1 =Апавядае Лабадзенка....JPG

Апавядае Глеб Лабадзенка

Едзем з Глебам Лабадзенкам – журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”. Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На Усходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава – Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушаччыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў.

_2 =Магіла Васіля Быкава.jpg

Магіла Васіля Быкава

Прыпынімся ў ЛАГОЙСКУ,  каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага роду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага музея (на базе якога потым быў створаны Віленскі музей старажытнасцей).

_3 =Бабцы. .jpg

Бабцы

Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадудіна на радкі:

“У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…”

_4 =Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г..jpg

Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г.

_5 =Лепельскі цмок.jpg

Лепельскі цмок

Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Лепель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым самым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна – помнік беларускаму Цмоку!

_6 =Помнік букве Ў.jpg

Полацак. Помнік букве Ў

Далей – старажытны Полацак, які працягне ўражваць дзівоснымі помнікамі, пераймаючы эстафету ў Лепеля. Менавіта тут Вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў самым Цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак Роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары – “Ў”. У жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім кляштары захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама копія легендарнага крыжа, які бясследна знік… Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт з 2005 г. размешчаны ў былым будынку Калегіўма езуітаў, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. Нездарама паэт Рыгор Барадулін пісаў, што “ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся Свет”.

_7 =Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст. .jpg

Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст.

Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.

_8 =Рыгор Барадулін. .jpg

Рыгор Барадулін. Фота Г. Лабадзенка

_9 =Дом Рыгора Барадуліна. .jpg

Дом Рыгора Барадуліна

Вушачы атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае права і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. Наведаем школу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…

_10 =Надмагільны помнік.jpg

Надмагільны помнік

Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 года.

_11 Быкаў.jpg

Васіль Быкаў

Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны.

_12 =Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава.jpg

Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней.

Падчас экскурсіі ўбачым:

  • Менск – магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
  • Лагойск – рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
  • Бабцы – 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
  • Лепель – помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
  • Полацак – Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, Калегіўм езуітаў, Цэнтр Еўропы, Помнік “Ў”;
  • Арэхаўна – сядзіба ХІХ ст.;
  • Вушачы – хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна, касцёл Св.Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
  • Селішча – руіны касцёла 1728 г.;
  • Бычкі – хата-музей Васіля Быкава
  • https://planetabelarus.by
  • Проект «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»

ЭКСКУРСИИ ПО БЕЛАРУСИ ОТ ТУРОПЕРАТОРА ВИАПОЛЬ

Экспарт турыстычных паслугаў па Гарадоцкаму раёну за тры кварталы 2019 года павялічыўся больш чым на дзве трэцці

Па інфармацыі аб’ектаў турыстычнай індустрыі Гарадоцкага раёну за тры кварталы 2019 года экспарт турыстычных паслугаў павялічыўся на 66,8% ў параўнанні са студзенем-вераснем 2018 году. Найбольшы рост далі гатэль “Спартыўны гарадок”, які павялічыў мінулагодні паказчык больш чым у два разы.

У  трэццім квартале 2019 года найбольшы экспарт турыстычных паслугаў зноў атрымаў гатэль “Спартыўны гарадок” 89,64 тысяч даляраў або  ў 2,21 разы больш, чым за тры кварталы адпаведнага перыяду мінулага году. Тады было аказана паслуг у 40,4 тыс. долараў. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР і ўжо пэўнаму аўтарытэту базы ВАЦАР у Расіі. Так за гэты год тут пабывала 22 каманды па лыжах, біятлону, воднаму полу з Расіі, Украіны і Польшчы, як агульнай колькасцю 515 чалавек. Усяго ж у гатэлі было прынята 1529 чалавек.

На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК “Лосвіда”, дзе іх было аказана на 32,03 тыс. даляраў – прырост 31%. Тут ўсяго з пачатку года  адпачыла 1363 чалавека і амаль трэць – 423 – замежнікі.

На трэццім месцы па экспарту паслугаў сваёй інфармацыі ПУП “Паўазер’е”,  дзе пабывала толькі 2 замежніка з 306 гасцей, а паслуг аказана на 24,42 тыс. дал. – рост у 77% да мінулага году.

За трэцці квартал актыўна прымалі гасцей у Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам: тут было прынята 819 чалавек і з іх 330 замежнікаў. Праўда за гэтыя паслугі было атрымана толькі6,8 тыс. даляраў – менш, чым іншымі аб’ектамі турызма Гарадоччыны.

Вышэй за  мінулагодні ўзровень экспартных паслугаў выйшла Гарадоцкая “БАПР” – 20,0 тыс. дал. – 122%.  Пры гэтым Гарадоцкая “БАПР” прыняла 36 турыстаў з краін далёкага замежжа – Польшчы – 14, Чэхіі –3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі – па два турыста, Славеніі – адзін у межах бязвізавага наведвання Беларусі і 8 з Расіі.

Усяго экспарт турспаслугаў за тры кварталы склаў па Гарадоцкаму раёну 189,39 тыс. даляраў, што ужо больш гадавога задання. Пры гэтым  на нашых турыстычных аб’ектах адпачыла 4159 госця, з якіх 1316 прыехала з-за межаў Беларусі.

Леанід Гаравы

У Івацэвічах прадэманстравалі, як раскрыць камерцыйны патэнцыял рэгіёнаў

Тэндэнцыя апошняга часу — развіццё брэндаў. І найбольшы плён у гэтай справе дае зварот да гісторыка-культурнай спадчыны. У народзе кажуць: што ні край, то звычай. У кожнай мясцовасці — свая ўнікальнасць, якая чакае раскрыцця. Як «раскрыць» адметнасці і зрабіць іх прыцягальнымі для турыстаў? Як развіць брэнд? Што прадугледжвае крэатыўны дыялог? Адказы знайшлі ў Івацэвічах — горадзе, які нядаўна маштабна адсвяткаваў 500-гадовы юбілей.


Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава распрацавалі вэб-рэсурс па прасоўванні Івацэвіцкага краю.

Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава распрацавалі вэб-рэсурс па прасоўванні Івацэвіцкага краю.

Менавіта тут падчас праекта «Капітал месца», арганізаванага Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» пры падтрымцы Івацэвіцкага райвыканкама і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, юныя даследчыкі і актывісты з усёй Беларусі падчас каворкінгу абменьваліся ідэямі, прапаноўвалі шляхі развіцця брэндаў на аснове гісторыка-культурнай спадчыны.

Івацэвіцкі раён мае відавочную прыцягальнасць з пункту гледжання стварэння новых брэндаў — як нацыянальных, так і з міжнародным значэннем. Упершыню ў пісьмовых крыніцах Івацэвічы згадваюцца пад 1519 годам: у Літоўскай метрыцы ёсць акт аб перадачы гарадзенскім купцам за даўгі «маёнтка Івачэвічы». Рэгіён, багаты гісторыяй, славіцца і сусветна вядомымі асобамі. Тут у фальварку Марачоўшчына, што недалёка ад Косава, нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, знаны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пакінуў свой след тут кампазітар, паэт, мецэнат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ Міхал Агінскі: па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабудаваны канал, які злучыў басейны Чорнага і Балтыйскага мораў, — дарэчы, гэта самы стары беларускі канал. Гэтая зямля зведала падзеі паўстання Кастуся Каліноўскага (1863—1864). Ну і вядома, непераўзыдзеная перліна рэгіёна — Палац Пуслоўскіх, рэстаўрацыю якога плануюць скончыць да 2020 года (а да 1 кастрычніка бягучага года будуць здадзены ў эксплуатацыю гасцініца і кавярня палаца).

— У Івацэвіцкім раёне жылі асобы, вядомыя ўсяму свету, — адзначыла аўтар ідэі праекта, намеснік старшыні Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд», кіраўнік Дэпартамента інавацыйных праектаў Валянціна Дыніч. — Асноўная ідэя праекта «Капітал месца» — каб багацце беларускай зямлі рабілася вядомым, запатрабаваным не толькі намі, але і ва ўсім свеце, бо ў нас ёсць чым ганарыцца.

— Нягледзячы на тое, што гораду Івацэвічы ўжо 500 гадоў, сусветная суполка яшчэ мала ведае пра магчымасці і таленты, якія горад гатовы прадставіць свету, — мяркуе віцэ-старшыня Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), дырэктар выдавецтва Hertfordshіre Press Марат Ахмеджанаў, які быў запрошаны ў экспертны савет каворкінгу. — Мы як грамадская арганізацыя аб’ядноўваем творчых асоб па ўсім свеце і будзем рады дапамагчы выкарыстаць вопыт, які ёсць у Вялікабрытаніі, па прасоўванні лакацый. А ў Вялікабрытаніі любы горад — брэнд: Сэндвіч, Чэдэр, Тэлэстэр, Уінчэстэр зрабілі вялікі ўнёсак у гісторыю. Упэўнены, што ў Івацэвіч вялікая будучыня ў гэтым плане, таму будзем вам дапамагаць.

— Мы часам недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял роднай зямлі, каб прасоўваць сябе, праекты, ідэі, — мяркуе Валянціна Дыніч. — Прыклад: Чайкоўскі нарадзіўся ў Воткінску (Удмуртыя). Думаеце, ва Удмуртыі ёсць што-небудзь, што нагадвае пра Чайкоўскага? А вось Моцарт — іншы вялікі класік музыкі — адзін з першых раскручаных брэндаў, і Аўстрыя ад яго атрымлівае вялікія грошы. Мастацтва і брэнд сёння — патэнцыял, які выкарыстоўваецца шырока, але часта не намі.

Цікавыя ідэі і распрацоўкі па развіцці брэндаў прэзентавалі ўдзельнікі каворкінгу «Капітал месца» — маладыя людзі з усіх абласцей краіны. Найбольш уразілі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці. Так, максімальна выкарыстоўваць мясцовую спецыфіку для павышэння значнасці рэгіёнаў прапанавалі Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава, вучні 9 класа сярэдняй школы № 3 Івацэвіч: яны стварылі вэб-сайт «Турыстычны даведнік. Івацэвіцкі край» (tourіsm.rooіvacevіchі.gov.by) і маюць на мэце папулярызаваць турыстычны патэнцыял рэгіёна. Адметнасць сайта — раздзел «Народныя ўмельцы», дзе папаўняецца картатэка майстроў Івацэвіцкага краю. Тут і лозапляценне, і ткацтва, і вышыўка, і ганчарства. Аўтары праекта разлічваюць, што сайт будзе дапамагаць адраджаць мясцовыя традыцыі і зробіць народныя рамёствы турыстычным брэндам малых вёсак. А такім чынам узнімаецца значнасць рэгіёнаў.

Палац Пуслоўскіх, рэстаўрацыю якога плануюць скончыць да 2020 года (а да 1 кастрычніка 2019 г. ужо будуць здадзены ў эксплуатацыю гасцініца і кафэ палаца).

Палац Пуслоўскіх, рэстаўрацыю якога плануюць скончыць да 2020 года (а да 1 кастрычніка 2019 г. ужо будуць здадзены ў эксплуатацыю гасцініца і кафэ палаца).

Адмысловы праект Станіслава і Юліі ўжо знайшоў зваротную сувязь. Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук прапанаваў юным даследчыкам супрацоўніцтва: вырашыць з дапамогай сайта задачу па пошуку арандатара для аб’ектаў палаца Пуслоўскага.

Мікіта Бянько, вучань 8 класа Косаўскай сярэдняй школы, зацікавіўся развіццём робататэхнікі. Для набыцця практычных навыкаў у асваенні робататэхнікі ў сваім праекце «Праграмаванне Arduіno» Мікіта прапануе выкарыстоўваць электронную мантажную плату Arduіno. З яе дапамогай можна ствараць і кіраваць рознымі прыладамі, такімі як датчыкі руху, тэмпературы, ціску. Arduіno — інструмент для праектавання электронных канструкцый, які ўзаемадзейнічае з наваколлем больш шчыльна, чым персанальныя камп’ютары.

— Гэты каворкінг — не проста стартап-праекты, — яны накіраваны на тое, каб прыдумаць, як іх прасунуць з акцэнтам на беларускасць, — заўважае Валянціна Дыніч. — Мы шукаем, чым адметны пэўны рэгіён. У Шчучыне, напрыклад, ёсць асаблівая кадрыля, якая ўнесена ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, ды ці танцуюць яе ў Шчучыне? А на гэтай глебе можна было б арганізаваць чэмпіянат танцаў…

Ідэй для прасоўвання рэгіёнаў можа быць шмат, лічыць Марат Ахмеджанаў і прыводзіць у прыклад брытанскі вопыт: «Дзіўна, але краіна, дзе няма пляжаў, дзе ўсё дорага, дзе туманы і дажджы, прымае больш чым 36 мільёнаў турыстаў у год. Гэта больш, чым Тайланд, Малайзія ці іншыя краіны. У Францыі ёсць Сэн-Трапэ, Блакітны бераг, Альпы — у Англіі гэтага няма. Але самы галоўны яе інструмент — культура, гісторыя. Чаго каштуе адзін Уільям Шэкспір! Музей Шэкспіра ў год наведвае 250 тысяч замежных турыстаў. Улічым, што ён знаходзіцца ў невялікім гарадку за 50 кіламетраў ад Лондана — і едуць спецыяльна дзеля Шэкспіра. А фестываль Чарльза Дыкенса! Няма тых, хто не чуў пра выбітных асоб Англіі: Джэйн Осцін, Артур Конан Дойль, Байран… Гэта ўсё брэнды — тое, што прыносіць краіне грошы. Сrеаtіvе medіa (музеі, канцэрты, забаўляльная сфера; турызм сюды не ўваходзіць) дае краіне 12 % ВУП. Трэба выкарыстоўваць гэты вопыт». Старшыня Еўразійскай творчай гільдыі згадаў гісторыю Леона Бакста. Мастак, стваральнік дэкарацый, тканін Леон Бакст родам з Гродна. Ён быў выбітнай асобай свайго часу. Аднойчы пасля вайны, у 1946 годзе, амерыканец Джым Томпсан ляцеў з Нью-Ёрка ў Тайланд, і яму падарылі кнігу з работамі Леона Бакста. У Тайландзе ён убачыў, што там развіта вытворчасць тканін з шоўку. Ён вырашыў скарыстаць малюнкі Леона Бакста для гэтых тканін. Першае, што было тады запатрабавана, — гальштукі. І гэта становіцца паспяховым брэндам. «Брэнд Джыма Томпсана — адзін з самых папулярных і дарагіх у свеце. 80 % патэнтаў створана на мастацтве Леона Бакста. Цяпер гэта заводы па вытворчасці керамікі, мэблі, тканін, сумачак, вопраткі, — расказвае Марат Ахмеджанаў. — Вось так: нарадзіўся і вырас Бакст у Беларусі, пачаў тварыць у Санкт-Пецярбургу, праехаў увесь свет. На жаль, яго сям’я аўтарскія правы не ўзаконіла. Таму трэба развіваць творчасць выхадцаў з Беларусі, абараняць правы».

Звяртаючыся да магчымасцяў рэгіёна, Марат Ахмеджанаў задаўся пытаннем: што можна зрабіць у прасоўванні брэндаў для Івацэвіч? Мабыць, кожны адукаваны чалавек чуў пра Івана Грознага. А ці ведае хто, як звязаны Іван Грозны з Івацэвічамі? Аказваецца, наўпрост: яго маці Алена Глінская нарадзілася менавіта ў Івацэвіцкім раёне.
Ці не варта скарыстацца гэтым для распрацоўкі брэнда?

Наталля СВЯТЛОВА

Загаловак у газеце: Спадчына ператвараецца ў інвестыцыйны праект

http://www.zviazda.by