( Руская ) В День креатива орионовцы съездили на экскурсию в Витебск, проявили себя в “Творческой мастерской и поискали таланты на концерте
( Руская ) Видзы во всей красе откроются в экскурсии «Браславский калейдоскоп»
( Руская ) Городок станет лучше благодаря ПЗГ (плану зелёного градостроительства)
Экспедыцыя ў в. Кошкіна: са спадчынай продкаў — у будучыню
( Руская ) В «Орионе» в «Стиле Magic» проходит последняя оздоровительная смена
( Руская ) Люди «Справы». Фотоотчёт в лицах, или что творили самые креативные белорусы на полуострове свободы
( Руская ) «Бронза» кулинарного фестиваля в Аматском крае Латвии у наших кулинаров
( Руская ) База отдыха “Озёрная” в д. Большое Лосвидо приглашает на разнообразный отдых и проведение свадьбы
Пасол Румыніі з жонкай наведалі турыстычныя аб’екты Гарадоцкага раёна. Дадзены фотаздымкі з “Бяроста”
3-4 жніўня амбасадар Румыніі Віарэл Машану з жонкай Надзін наведаў экалагічную сцежку ў ДПУ «Карыценскі Мох» і аграсядзібу «Бяроста» ў вёсцы Забарок Стадалішчанскага сельсавета.
У першыя выходныя жніўня пасол Румыніі з жонкай пабывалі ў Гарадоцкім раёне для актыўнага адпачынку і знаёмства з прыродай беларускага Паазер’я.

У суботу гасцей прынялі спачатку ў ДПУ «Карыценски Мох» і арганізавалі экскурсію па экалагічнай сцежцы, якая дазваляе знаёміцца з асноўнымі біятопамі Паазер’я. Экскурсія суправаджалася знаёмствам з асноўнымі раслінамі, якія ёсць каля экалагічнай сцежкі лінеяй паўночнай, брусніцамі, журавінамі, ландышам, багуном і г.д .. Гасцям былі расказаны шматлікія легенды аб раслінным свеце Беларусі, а ў канцы экскурсіі каля насцілу была паказана і расянка.


У другой палове дня госці прыбылі ў аграсядзібу «Бяроста», размешчаную ў в. Забарок, якой валодае Дзмітрый і Ксенія Есьманы. Тут у суботні дзень гасцей чакаў сплаў па рацэ Аўсянка ў возера Цёста і знаёмства з вадзяным арэхам з Чырвонай кнігі Беларусі, а таксама смачная вячэра на вуглях.


У нядзелю для амбасадара і жонкі была прапанавана веласіпедная і пешая экскурсіі па Вярэцкаму краю з наведваннем абноўленага помніка «Гаспадар лесу», Шчалбоўскіх лясоў, возера Рогава і мясцовых цэркваў.

Высокую ацэнку гасцей атрымала і беларуская кухня гаспадароў з натуральных прадуктаў, пачынаючы з рэпы і гарбаты.
Л. Антонаў.






