У Гарадку адбылося адкрыццё візіт-цэнтра Республіканскага гідралагічнага заказніка « Карыценскі мох»

16 траўня быў адкрыты візіт -цэнтр Рэспубліканскага гідралагічнага заказніка « Карыценскі мох», які дае разнастайную інфармацыю аб прыродзе Гарадоцкага раёна, служыць месцам правядзення экалагічных заняткаў і прадастаўлення на пракат турыстычнага рыштунку.

Намаганнямі работнікаў Рэспубліканскага гідралагічнага заказніка « Карыценскі мох» ў Гарадку на вул. Савецкая д. 10 «А» (уваход з боку вуліцы Чырвонаармейскай) створаны візіт-цэнтр для экалагічнай і турыстычнай дзейнасці ў Гарадоцкім раёне. Ва ўрачыстай абстаноўцы візіт-цэнтр адкрылі Сяргей Юшкоў, кіраўнік прыродаахоўчай установы « Карыценскі мох» і Ядзвіга Каўкенава, намеснік дырэктара Гарадоцкага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Для першых наведвальнікаў – навучэнцаў экалагічнага гуртка Цэнтра дзяцей і моладзі — вядучы спецыяліст прыродаахоўчай установы «Карыценскі мох» Таццяна Гаравая правяла першы занятак, распавёўшы аб візіт-цэнтры, пра яго аснашчэнне і магчымасцях для экалагічнай адукацыі і турыстычнай дзейнасці.


У візіт-цэнтры размешчана досыць разнастайная інфармацыя аб Рэспубліканскім гідралагічным заказніку «Карыценскі мох».
Наведвальнікі цэнтра маюць магчымасць азнаёміцца ​​з буклетамі аб заказніках Гарадоцкага раёна, аб турыстычных маршрутах па заказніках «Карыценскі мох» і «Сурміно», па рэках Аўсянка і Обаль, а таксама аб паслугах па арганізацыі і правядзенні экскурсій па экалагічнай сцежцы «Таямнiцы балота».
Вядучыя спецыялісты тут  раскажуць аб рэліктавых раслінах заказніка – марошка, асацэ малакветкавай, лінеі паўночнай, пра жывёл занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь – рысі, мядзведзі, арэшнікавай соні, бялке палятухе.
У візіт-цэнтры можна паглядзець фільмы пра прыроду, пра жыццё жывёл, аб асабліва ахоўных тэрыторыях.
Таксама экалагічны цэнтр запрашае навучэнцаў і студэнтаў для правядзення экалагічных заняткаў, а яшчэ ў ім маецца пракат турыстычнага рыштунку.


Л. Антонаў, фота аўтара

17.05.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *