Гарадоцкі раён падпісаў пагадненне аб намерах супрацоўнічаць з Амацкім краем Латвійскай Рэспублікі пад час бізнес-форума

Чатыры партнёрскіх пагадненні падпісаны паміж рэгіёнамі Беларусі і Латвіі пад час беларуска-латвійскага бізнес-форума 29 лістапада ў Віцебску.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва паміж раёнамі і гарадамі Віцебскай вобласці і латвійскімі рэгіёнамі развіваецца: на беларуска-латвійскім бізнес-форуме да 31 дзеючага пагаднення дадаліся яшчэ чатыры. З мэтай умацавання ўзаемаадносін партнёрскія пагадненні падпісалі прадстаўнікі органаў улады Шаркоўшчынскага раёна і Айзкраўкльскага краю, Верхнядзвінскага раёна  і Дагцкага краю, Гарадоцкага раёна і Амацкага краю, Глыбоцкага раёна і Інчукальнскага краю.Акрамя таго, свае намеры аб супрацоўніцтве замацавалі подпісамі кіраўнікі ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і Латвійскага бюро Еўрарэгіёна «Азёрны край», Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў і Даўгаўпілскага клуба прадпрымальнікаў і бізнесменаў Anchor, Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу і Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і Даўгаўпілскага універсітэта.Пагадненне аб намеры супрацоўніцтва паміж Гарадоцкім раёнам і Амацкім краем Латвійскай Рэспублікі падпісваюць старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач і старшыня Думы Аматскага краю Эліта Еглітэ.

Асаблівы статус гэтай эканамічнай падзеі падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. «На мерапрыемстве прадастаўлены магчымасці ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці, прадстаўнікам дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў ёсць магчымасць сустрэцца і абмеркаваць любыя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дамовіцца аб будучых праектах з партнёрамі з латвійскіх рэгіёнаў», — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Словы падзякі кіраўнік вобласці адрасаваў дыпламатам латвійскага пасольства і консульства за шырокае прадстаўніцтва латвійскага боку: для ўдзелу ў бізнес-форуме ў Віцебск прыбыла 21 дэлегацыя самакіраванняў латвійскіх рэгіёнаў, 34 дэлегацыі дзелавых колаў, якія прадстаўляюць інтарэсы ў сферы транспарту, лагістыкі, дрэваапрацоўкі, прамысловай вытворчасці, тэкстыльнай галіны, турызму. «Па кожным з гэтых кірункаў мы можам быць карысныя і эфектыўна дапаўняць адзін аднаго. У нас ёсць жаданне вынікова працаваць, трэба разам знаходзіць рашэнні і рэалізоўваць праекты будучыні. Са свайго боку гатовыя забяспечыць усю неабходную падтрымку па прапанаваных інвестпраектах», — сказаў Мікалай Шарстнёў.

Ад рэдакцыі сайта: Амацкі край (латыш. Amatas novads) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Латвіі, у рэгіёне Відземе. Край складаецца з пяці воласцяў. Краявая дума размяшчаецца ў гістарычным валасным доме на хутары Аусмас ў Драбешскай воласці. Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 5338 чалавек . Плошча краю – 741,8 км² [2].

Край як самакіраванне ў складзе Цэсіскага раёна быў утвораны ў 2000 годзе з Амацкай і Драбешскай валасцей Цэсіскага раёна. З 1 ліпеня 2009 года Амацкаму краю ад скасаванага Цэсіскага раёна былі перададзеныя таксама Заўбская, Нітаўрская і Скуйенская воласці.

Край мае шматлікія культурныя і гістарычныя аб’екты, помнікі прыроды і месцы для пражывання і актыўнага адпачынку.

Паводле: http://maps.kartes.lv

Л. Антонаў

Паводле: https://www.belta.by

Monday December 3rd, 2018