Аб’ект прыдарожнага сэрвісу ў Гарадоцкім раёне адрамантавалі за 556 тысяч долараў, а прадаюць за 50 еўра …

5 верасня на аўкцыён будзе зноў выстаўлены комплекс будынкаў былой паштовай станцыі ў вёсцы Кузьміно Гарадоцкага раёна. Пачатковы кошт гісторыка-культурнай каштоўнасці, пабудаванай ў 1848 годзе, складзе ўсяго 5 базавых велічынь.

Як паведамлялі «Народныя навіны Віцебска», на пачатку 2018 года станцыйны дом, флігель для фурманаў і карэтнага спрабавалі прадаць за 161 691 рублёў 9 копеек. У 2010 годзе РУП «Віцебскаўтадор» зрабіла рэканструкцыю: станцыйны дом быў пераабсталяваны ў кафэ з банкетнай залай на 16 месцаў і міні-барам, флігель – у матэль на 5 месцаў з адна- і двухмеснымі нумарамі, а карэтны дом стаў гаражом і складам. Гэтыя працы абышліся прадпрыемству больш чым у 565 000 даляраў.

Прыдарожны сэрвіс у гісторыка-культурнай каштоўнасці спрабавала арганізаваць само РУП «Віцебскаўтадор», а затым арандатары: спачатку Руслан Албабаеў, пасля яго – муж і жонка Анжаліка і Аляксандр Касцюкевічы. Гэтыя праекты не ўвянчаліся камерцыйным поспехам, і зараз «Віцебскаўтадор» спрабуе пазбавіцца ад кафэ.

Паштовую станцыю могуць набыць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, згодна з умовамі аўкцыёну яны павінны ажыццяўляць у будынку прадпрымальніцкую дзейнасць не менш за год і пачаць яе не пазьней як праз тры гады пасля заключэння дагавора куплі продажу.

Сяржук Серабро

https://news.vitebsk.cc

03.09.2018