У Гарадку ўжо рыхтуюцца да шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак

Традыцыйнае ўжо шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ад гарадоцкіх прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў адбудзецца ўпершыню ў цёмны час сутак.

Калі раней гэтае шэсце распачыналася  пасля 15 гадзінаў і завяршаліся ў змярканні запальваннем агеньчыкаў на гарадской ялінцы і агульным карагодом, то ў гэтым годзе распачнецца 22 снежня ў 17.45 рухам ад СШ №1.

Як і раней святочную калону працоўных і вучэбных калектываў з удзелам  Дзедаў Марозаў і Снягурак, а таксама каманд падтрымкі трэба касцюміраваць, перасоўныя сродкі дэкарыраваць навагодняй, казачнай  тэматыкай, плакатамі і г.д.. На цэнтральнай плошцы каля КАЦ “Гарадок” адбудзецца конкурс навагодніх прывітанняў з віншаваннямі і пажаданнямі да трох хвілінаў.

Па традыцыі перад запальваннем агеньчыкаў на ялінцы адбудзецца танцавальны флэшмоб з удзелам галоўных навагодніх персанажаў. А пасля запальвання агеньчыкаў канкурсанты і гледачы прымаюць удзел у агульным карагодзе.

Заяўкі аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі прымае да 12 снежня на факс +375213942028 і мэйл: gorrik@vitebsk.by разам са  сцэнарам прывітанняў. Журы конкурса вызнача пераможцаў у трох намінацыях: “Лепшае навагодняе прывітанне”, “Лепшы Дзед Мароз”, “Лепшая Снягурка”.

У заяўцы на ўдзел у шэсці неабходна указаць назву прадпрыемства, арганізацыі, ўстановы, прозвішча , імя Дзеда Мароза і Снягуркі, колькасць удзельнікаў каманды, наяўнасць пеасоўных сродкаў, тэматыку афармлення, адказнага за падрыхтоўку і тэлефон.

Нагадаем, што 22 снежня ў Гарадку адбудуцца таксама святкаванні, прысвечаныя 75-гадавіне вызвалення Гарадка і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фота  з сайта: http://haradok.info

Л. Антонаў

Friday December 7th, 2018