3 ліпеня ў Гарадку адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусі і 75 – годдзю Вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: “Жыві і квітней, мая Беларусь”
З раніцы ў гарадоцкім скверы з 10:00 будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі пад назвай «Гарадоччына партызанская»: «Рэтра – Гарадок», «Партызанская застава», «Палявая кухня», «Лясная школа”, “Сыходзілі ў паход партызаны», «Чырвоны куток», «Партызанскі медсанбат», «Пра вайну мы даведаліся з кніг”, “Аб чым маўчыць Шчалбоўскі лес».
У гэты ж час на цэнтральнай плошчы будзе разгорнута выстава прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў раёна «75 гадоў пад мірным небам».
На вул. Пралетарская, 2 каля райвыканкаму з 10.30 да10.50 адбудзецца пабудова працоўных калектываў для патрыятычнага шэсця «Беларусь памятае!». Перад яго пачаткам у 10:55 адбудзецца ўскладанне гірлянды Славы да памятнага знака 12-ці воінскіх частак і злучэнняў, якія вызвалялі Гарадок
А ў 11 гадзін пачнецца патрыятычнае шэсце працоўных калектываў, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна «Беларусь памятае!»
На цэнтральнай плошчы ў 11:10 пройдзе ўскладанне гірлянды Славы да вечнага агню на мемарыяльным комплексе «Няўміручасць».
Пасля гэтага пачнецца святочны канцэрт «Жыві і квітней, мая Беларусь», адбудзецца прэзентацыя Кнігі Славы Гарадоцкага раёна, ўшанаванне працоўных дынастый і акцыя «Салют, Перамога!”
У дзіцячым парку з 13 гадзінаў для дзяцей наладжваецца фестываль фарбаў «Бел -Holi»
Вечарам на цэнтральнай плошчы з 20:00 адбудзецца раённы конкурс «АўтаЛэдзі», адкрыты творчы конкурс на арыгінальнае афармленне парасонаў «Парад парасонаў».
Пасля гэтага будзе выступ вакальна – інструментальнага ансамбля эстраднай песні «АртМастер» з Пскоўскай філармоніі, а потым выступленне ўдзельнікаў творчых калектываў ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры»
Каля 23 гадзін адбудзецца акцыя «Праспяваем гімн разам» а пасля яе жыхары і госці Гарадка пабачаць святочны салют.
Л. Антонаў