Фальклорнае вандраванне “Дзівы чароўнага куфэрка”

14 лістапада 2019 года ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі запрасілі сваіх самых маленькіх наведвальнікаў з дзіцячага сада №1 у фальклорнае вандраванне “Дзівы чароўнага куфэрка”.

Бібліятэкар Матвеева Наталля пазнаёміла выхаванцаў з беларускім нацыянальным аддзеннем, з разнастайнасцю беларускага арнамента і значэннем сімвалаў на ім, а таксама традыцыямі яго выкарыстання.

Пасля ўступнага слова бібліятэкар перайшла да гульнявой праграмы. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перадай капялюш”, перакладалі назвы адзення з рускай на беларускую мову, малявалі беларускі касцюм.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным. Станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы атрымалі ўсе ўдзельнікі.

http://gcb.belcult.by

19.11.2019