15 красавіка ў ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень культуры. Яна ў нашым жыцці гуляе асаблівую ролю, так як дае нам магчымасць развівацца і спасцігаць асновы мастацтва. У нашым горадзе на працягу многіх гадоў дзейнічае «Аўтаклуб» ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна». Алена Пагіба больш за 17 гадоў з’яўляецца яго нязменным кіраўніком, яна, як ніхто, валодае спецыфікай працы «мабільнага клуба на колах».
Асноўны напрамак дзейнасці аўтаклуба – выязныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы ў аддаленых і маланаселеных вёсках Гарадоцкага раёна, якія не маюць стацыянарных клубных устаноў.
Удзельнікі клуба займаюцца арганізацыяй і правядзеннем святаў народнага календара, тэматычных канцэртаў, віншавальных, духоўна-патрыятычных, сацыяльна-культурных праграм, акцый, а таксама ўшанаваннем старажылаў вёсак, удзельнікаў пасяўной і ўборачнай кампаній, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, юбіляраў і г.д..
Невялікі калектыў, які складаецца з артыстаў-аматараў, стварае сапраўднае свята, дорыць добры настрой і мора пазітыву людзям. Дапамагаюць ім у гэтым і калектывы філіялаў Пальмінскага, Вархоўскага, Даўгапольскага, Бычыхінскага сельскіх дамоў культуры, а таксама вакальны гурт “Сябрына”, якая дзейнічае пры аўтаклубе.
– Усім нашым дружным калектывам мы старанна падбіраем рэпертуар, раімся адзін з адным і рыхтуем такую канцэртную забаўляльную праграму, якая б надоўга запомнілася кожнаму гледачу, – кажа Алена Пагіба.
«Мабільны клуб на колах» працуе круглы год. На працягу гэтага перыяду калектыў дае канцэрты ў больш чым 43 населеных пунктах раёна, выконваючы народныя і эстрадныя песні, гумарыстычныя сцэнкі, інструментальную музыку.
Сапраўдным святам становіцца для вяскоўцаў прыезд самадзейных артыстаў. Іх песні магчыма пачуць у розных кутках маленькай вёскі. Усюды ветліва і з удзячнасцю сустракаюць удзельнікаў «аўтаклубу». А яны, у сваю чаргу, ствараюць свята ў любое надвор’е і радуюць усіх прысутных.
– Песні, якія мы выконваем, заўсёды ад душы. Бачачы яркія вочы гледачоў, чуючы іх словы падзякі, разумеем, што ўсё гэта мы робім не дарма! – кажа Алена Аляксандраўна. – Пры выездах «аўтаклубу», мы цесна супрацоўнічаем з Гарадоцкім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, а таксама з раённай арганізацыяй прафсаюзаў работнікаў АПК, РА РГА “Белая Русь”, аддзелам загса і ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна». Наша сумесная згуртаваная праца, кажа пра тое, што мы клапоцімся, вельмі паважаем і цэнім ўсіх тых, да каго прыязджаем!
Калектыў пастаянна прымае актыўны ўдзел і займае ганаровыя прызавыя месцы ў абласным аглядзе-конкурсе аўтаклубаў, які традыцыйна праходзіць у г. п. Шуміліна ў рамках фестывалю сатыры і гумару «Смяяцца не грэх». У мінулым годзе аўтаклуб стаў дыпламантам II ступені з гумарыстычнай праграмай «Вясёлы аўтобус», а ў 2017 г. – з тэматычнай праграмай «За здаровы лад жыцця».
Па словах кіраўніка, стаць удзельнікам аўтаклуба можа любы ахвотны, галоўнае быць гатовым да плённай працы і прыйсці з добрым настроем. Народныя таленты ў калектыве толькі вітаюцца. На працягу некалькіх гадоў у камандзе «мабільнага клуба на колах» баяніст Аляксандр Шандаеўскі, салісты Таццяна Раева і Уладзімір Шакуцёў і інш.
Мы спадзяемся, што Гарадоцкі аўтаклуб ДУК “ЦТКіНТ» яшчэ на працягу многіх гадоў будзе радаваць усіх нас сваімі яркімі, незабыўнымі выступамі і добрым настроем. Напярэдадні Міжнароднага дня культуры жадаем ім творчых поспехаў, невычэрпнага аптымізму і неверагодных ідэй!
Майя Салдаценка
Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.
Паводле: http://www.garadvest.by