28 снежня ў час зімовых канікул 16 вучняў з Вышадскай сярэдняй школы разам з выхавацелямі пад кіраўніцтвам настаўніцы А. М. Давыдавай наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей і Рэзідэнцыю Снягуркі ў Вараб’ёвых гарах.
Напачатку вучні наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з гераічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў Гарадоцкім раёне.
У Рэзідэнцыі Снягуркі ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнага мастацтва Гарадоцкага раёну” прадставіў для дзяцей святочную праграму сустрэчы Новага году з тэатралізаванымі персанажамі і героямі казак.
Снягурка з Дзедам Марозам і са сваімі памагатымі Снегавікамі для вучняў правялі шматлікія конкурсы, эстафеты і віктарыны.
Дзеці былі ў захапленні ад вандроўкі ў казачную Рэзідэнцыю Снягуркі, якая падарыла ім незабыўныя ўражанні напярэдадні Новага году.
У гэты ж дзень вучні ДУА “Вышадская дзіцячы сад – сярэдняя школа”: Дасюлін Улад – 7 кл, Кручыніна Кіра – 6 кл., Кароткая Дар’я – 4 кл. наведалі ў Віцебску абласную ялінку ў суправаджэнні супрацоўнікаў Гарадоцкага аддзела па адукацыі Івановай Т.І. і Войлакавай Н.Г.
Фота Н. Войлакавай і з сайта: http://vishedki.gorodok.edu.by/
Л. Антонаў