Вучні Бычыхінскай СШ з экскурсіяй наведалі Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору і паўдзельнічалі ў майстар-класе

На пачатку снежня, у мінулую пятніцу,  вучні 5-7 класаў ДУА “Бычыхінская сярэдняя школа” наведалі  філіял “Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору” і паўдзельнічалі ў майстар-класе.

Начатку наведвання Святлана Хамутоўская правяла аглядную экскурсію па кабінетах Гарадоцкага дому рамёстваў і фальклору. Кіраўніца Клуба “Вытокі”  распавяла пра спадчыну Гарадоцкага раёна, якая адроджана, дзякуючы таленавітым майстрам Дома рамёстваў пад кіраўніцтвам дырэктара М.Л. Гушчы.

Вучні з захапленнем даведаліся пра цікавую спадчыну Гарадоцкага краю.

Напрыканцы візіту для 20 вучняў быў арганізаваны майстар-клас па вырабу званочка з гліны, як навагодняга сувеніра.

Супрацоўнікі Гарадоцкага дому рамёстваў і фальклору Іван Каратаяў, Наталля Брэўс, Ігар Рабцаў прафесійна навучылі дзяцей працы з глінай па вырабу навагодняга сувеніра.

 

Вучні Бычыхінскай СШ атрымалі вялікае задавальненне ад наведвання Дома рамёстваў. Дзеці выказвалі жаданне яшчэ раз  наведаць гасцінны Дом і пазаймацца ў іншым майстар-класе мясцовай установы культуры.

Добра было б каб усе вясковыя школы прывозілі вучняў у філіял “Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору”

Л. Антонаў

14.12.2021