Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае да ўдзелу ў Х-раённым адкрытым конкурсу народнай творчасці “Ці знаў хто з Вас, браткі, Тараса…”

Гэты традыцыйны конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі паэмы К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”, прыцягнення ўвагі да традыцыйных вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў і аматараў народнай творчасці, знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі Віцебшчыны і фарміраванне інтарэсу да розных відаў і жанраў народнай творчасці.

У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя дзеці, моладзь, дарослыя, а таксама майстры і мастакі Дамоў (Цэнтраў) рамёства, дзіцячых школ мастацтваў, клубаў майстроў, гурткоў і інш.

Заяўку на ўдзел (Дадатак 1) неабходна даслаць да 23 мая 2022 г., а вырабы  – да 30 мая 2022 г. на адрас: 211573 г. Гарадок, вул. Валадарскага 3, філіял  “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” да кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі” Хамутоўскай Святлане Аляксееўне з e-mail: domrem@gorokof.by

 У конкурсе наступныя намінацыі:

1“Вобраз Тараса” – выраб з выявай галоўнага персанажа паэмы – Тараса (пано, скульптура, лялька, аплікацыя, малюнак і інш.); у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.) ;

2.“Мой родны кут”– выраб з выявай мясцін радзімы Тараса (пано, малюнак, аплікацыя, калаж і інш.) у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.);

  1. Сюжэтная замалёўка да паэмы “Тарас на Парнасе” – выраб – ілюстрацыя да паэмы (пано, малюнак, калаж і інш). у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.)

Вынікі конкурсу падводзіць прафесійнае журы ў час правядзення свята народнай творчасці  беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”.  Для пераможцаў конкурсу прызначаюцца  9  прызавых месцаў ў  3-х намінацыях з уручэннем дыпломаў  і прызоў, таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.

Лепшыя творы пераможцаў ( І месца) застаюцца ў выставачных фондах філіяла “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” для стварэння музея.

 

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Гарадоцкага райвыканкама, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” і клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”.

 

Тэлефон-факс для даведак наступны 8 (02139) 4-52-55, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору”,

г.Гарадок, вул.Валадарскага,3 або на мэйл: domrem@gorokof.by .

Дадатак 1

 

Заяўка

на ўдзел у X-раённым адкрытым конкурсе народнай творчасці

“Ці знаў хто з Вас, браткі Тараса…”

у межах Фестывалю прысвечанага памяці паэта-земляка Канстанціна Вераніцына “Гарадоцкі Парнас-2022”,

 

04 чэрвеня 2022 г.

г. Гарадок

 

№п/п Прозвішча, імя, імя па бацьку канкурсанта Год нараджэння Від творчасці Назва клуба, удзельнікам якога з’яўляецца Намінацыя Назва конкурснай работы, памер (см.)
1.
2.

 

Л. Антонаў

 

18.05.2022