Па выніках 2018 г. Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору прызнаны лепшым у вобласці. За званнем стаяць прызавыя месцы на выставах, высокія паказчыкі работы за год, прэзентацыя традыцыйнага народнага мастацтва на міжнародным узроўні, праца кожнага члена калектыву. Дарэчы, званне атрымана ўжо ў трэцці раз за 25 гадоў з моманту заснавання. |
|
![]() Работнікі Дома рамёстваў і фальклору вядуць актыўную экспедыцыйную дзейнасць. Падчас паездак маюць зносіны з мясцовымі жыхарамі, па макулінках збіраюць каштоўную інфармацыю аб традыцыйным побыце гарадакчан. Так дзейнічалі і некалькі гадоў таму, рыхтуючыся да абласнога свята-конкурсу традыцыйнага касцюма «Сцяжкі майстэрства» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У выніку сталі пераможцамі, прадставіўшы калекцыю касцюмаў у тэхніцы набойкі. Сабраную інфармацыю фіксуе і абагульняе метадыст па фальклоры, рыхтуе метадычныя дапаможнікі, якія маюць каштоўнасць як для этнографаў, так і для кожнага чалавека, які цікавіцца традыцыямі продкаў у нашым рэгіёне. Так, напрыклад, па метадычным дапаможніку Дома рамёстваў можна даведацца, як выглядаў у нашай мясцовасці вясельны касцюм. Каб далучаць да рамёства продкаў гарадакчан, ва ўстанове працуюць розныя гурткі. Марына Гушча ўпэўненая, што ў калектыве працуюць вельмі таленавітыя людзі, выпадковых тут няма, кожны — «каштоўны камень». Майстры вядуць за сабой дзяцей і дарослых, з усёй душой ставяцца да любімай справы. У Доме рамёстваў пануе атмасфера творчасці і кіруе баль фантазія. Штодня работнікі ўстановы ўносяць ўклад у адраджэнне беларускай культуры, захоўваючы для нашчадкаў традыцыі продкаў. Любоў ШЛЯЙКО, Іна Валеява. Пераклад рэдакцыі сайта зроблены з расейскай мовы. |
