17 сакавіка зіма зноў вярнулася ў Гарадок. Снег, які выпаў ноччу, засведчыў, вясна саступіла зіме яшчэ адзін раз.
Прапануем вашай увазе фотасесію пра выгляд Гарадка ў цэнтральнай частцы раніцай 17 сакавіка.
На гарадоцкім рынку амаль няма пакупнікоў. Прапановы па сваёй гародніне і мядовай прадукцыі таксама абмежаваны.
Снег будзе трымацца яшчэ сёння і бліжэйшыя дні пры мінусавой тэмпературы. Але з аўторка будзе днём устойлівы плюс і вясна ўсё больш будзе заяўляць пра свае правы – большым светавым днём і сыходам снега.
Л. Антонаў. Фота аўтара.