Каманда Гарадоцкага раёна 6-8 ліпеня прыняла ўдзел у турыстычным злёце моладзі, прысвечаным 73-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю ўтварэння ВЛКСМ.
Месцам правядзення турзлёту ў гэтым годзе стаў маляўнічы бераг возера Вячэлле ва Вушацкім раёне. Адкрыццё злёта для 13 моладзевых каманд Віцебскай вобласці адбылося на легендарным месце ушацкай зямлі – мемарыяльным комплексе “Прарыў”.


Турыстычныя спаборніцтвы складаліся са спартыўнай і конкурснай праграм. І калі ў спартыўнай праграме вынікі гарадоцкай каманды былі не вельмі паспяховыя, то ў конкурснай праграме наша каманда была лідэрам.
Гарадоцкая каманда стала перамоўцам у конкурсе турысцкага быту і навыкаў, а таксама атрымала 2 месца ў конкурсе мастацкай самадзейнасці.

Канцэртная праграмма нашай каманды была прысвечана народнаму святу Купалле.

Таксама творчыя ўдзельнікі каманды падрыхтавалі цікавую газету, якой журы аддала 5 месца.

У агульнум заліку каманда Гарадоцкага раёна заняла 9 месца.

Л. Антонаў
Фота – Антаніны Козыравай.





