У 2021 годзе адзначаўся юбілей 100-годдзя з дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Гэтая значная падзея ў культурным і музейным жыцці Беларусі стала нагодай для правядзення выставачнага праекта ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку — снежні 2021 г. Выставу можна наведаць і сёння, дзякуючы сучасным тэхналогіям — Мастацкі музей выклаў у вольны доступ відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе. |
|
3D-тур можна паглядзець па спасылцы. Відэаэкскурсію і 3D-тур музей падрыхтаваў супольна з клубам інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў». |
