Падарожжа ў “Беларускую хатку” Гарадоцкага краязнаўчага музея

25 красавіка выхаванцы старэйшых груп ДУА “Яслі-сад № 2 г.Гарадка” наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей, дзе яны здзейснілі займальнае падарожжа на цягніку ў “Беларускую хатку”.

Падчас падарожжа дзеці спыняліся на прыпынках “Сялянская хата”, “Сялянская святліца”, “Сялянскі кірмаш”. З музычным суправаджэннем дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і эстафетах, куплялі тавары. Таксама супрацоўнікі музея расказалі дзецям пра абрадавы свята Купалле.

Падарожжа для дзяцей было не толькі займальнае, але і пазнавальнае. Дадзеныя мерапрыемствы спрыяюць далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры.

http://sad2.gorodok.edu.by

04.05.2019