Рэзідэнцыя Снягуркі запрашае дзяцей на Святкі-калядкі на бас-востраў

З 21 студзеня ў рэзідэнцыі Снягуркі на бас-востраве дзейнічае святочная Калядная праграмма “Святкі-калядкі” для груп дзяцей ад дзесяці чалавек.

Гэтая святочная праграма падрыхтавана ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” для прыёму ў рэзідэнцыі Снягуркі дзяцей і падлеткаў на перыяд да 1 лютага. Пад час сустрэчы ў рэзідэнцыі Снягуркі госці паўдзельнічаюць у святках-калядках, самі апынуцца ў ролі калядоўшчыкаў і завітаюць у госці да Снягуркі.

Сустракаць дзяцей будзе Шуршуня, які з’яўляецца павадыром Казы і Мядзведзя. Яшчэ госці сустрэнуцца з цыганямі і Звяздаром, Бабай-Ягой і Катом-Баюном, Снегавікамі.

Пад час сустрэчы са Снягуркай дзеці вывучаць у карагодзе сяброўства невялікую калядную песню:

У карагодзе мы былі,

Каго мы там відзелі

У карагодзе мы былі

Мы відзелі …. Стасіка,

А ты Стасік патанцуй, а ты Стасік патанцуй

А Снягурка пачастуй, а Снягурка пачастуй!

Гэтая песня была запісана  ад  Архірэевай Н.Е.   ў в.Дуброва Стадалішчанскага сельсавета ў1998 г.

На Святках-калядках у рэзідэнцыі дзяцей яшчэ чакаюць: гаданне з чароўнага кошыка, гульні і танцы, разгадванне загадак, гарэзлiвыя дражнiлкi,  а таксама пажаданні і салодкія пачастункі ад Снягуркі.

Праграмма вядзецца на расейскай і беларускай мовах.

Як кажуць чым сто раз пачуць – лепш адзін раз пабачыць. Святкі-калядкі магчыма замовіць для группы дзяцей па тэл.: +3752139-42028; 52250; 41774.

Праграма дзейнічае да 1 лютага.

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

Резиденция Снегурочки открылась в Городке. Видео с Первого канала.

http://haradoktour.by

 

 

 

21.01.2019