6 ліпеня на Гарадоччыне адсвяткавалі Купалле. Філіялы ДУК «Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» падрыхтавалі свае святочныя праграмы з фальклорнымі песнямі, купальскімі карагодамі, гульнямі, варожбамі, скачкамі праз вогнішча і іншымі традыцыйнымі абрадавымі дзеяннямі, перадаючымі непаўторную атмасферу і энергетыку гэтага старажытнага свята. |
|
Таямнічая забава закранула нават самых малых гарадакчан. 6 ліпеня ў ДУА „Яслі-сад № 2 г. Гарадка“ святкавалі Купалле. Адзначым, што гэты дзіцячы сад — адзін з самых актыўных і ініцыятыўных, ніводнага свята не абмінае! Для выхаванцаў дашкольнай установы карысна не толькі ведаць у тэорыі пра беларускія традыцыі, звычаі і абрады, але і на практыцы прыняць удзел у адной з самых містычных і займальных забаў. На свежым паветры да малых завітаў гаспадар свята — Іван Купала і прыгажуня — Купалінка. Разам з дзецьмі яны шукалі цудадзейную кветку папаратніка, вадзілі карагоды і скокалі праз імправізаванае вогнішча. ![]() ![]() Зразумела, не ўсё так проста: перашкодзіць гульням-забавам спрабавала нячыстая сіла. Аднак выхаванцы, смелыя і дужыя, перамаглі Бабу Ягу і весела правялі свята. А зараз прапануем фотасесію са свята Купалля ў Гарадоцкім раёне. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Таксама забаўляльную праграму «Купальскія гулянні» з традыцыйнымі народнымі гульнямі і забавамі, купальскімі песнямі і карагодамі правялі работнікі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці на базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосвіда». ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Л. Антонаў Фота са старонкі: http://sad2.gorodok.edu.by/main.aspx?guid=64573 і https://vk.com/id585661397 |
