Свята «Гарадоцкі Парнас» упершыню прайшло на бас-востраве каля Вараб’ёвых гор. Фотасесія і відэа.

 

1 чэрвеня адбылося ХІ свята народнай творчасці , беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас — 2019» на бас-востраве каля возера Лугавога. А каля лыжаролернай трасы ў Вараб’ёвых гарах адбыліся разнастайныя мерапрыемства: ад спартландыі да конкурса на лепшую юшку.

Традыцыйнае свята «Гарадоцкі Парнас» у гэтым годзе перамясцілася на бас-востраў, дзе зімой размяшчалася рэзідэнцыя Снягуркі. На «Гарадоцкі Парнас» з боку лыжаролернай трасы магчыма было трапіць праз мытню, дзе праходзіў медычны «дагляд».

Сама рэзідэнцыя «Гарадоцкага Парнаса» на бас-востраве была з панадворкаў сельскіх саветаў Гарадоччыны, выстаў і прэзентацый арганізацый Гарадка.

 

Адкрыццё «Свята ідзе! Парнас гудзе!» пачалося на пляцоўцы на беразе возера Лугавога з вітальнай песні і танцаў, а таксама з прамовы старшыні Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабача.

Таксама на сцэну падняліся госці з Віцебску і Мінску.

 

Потым вельмі артыстычна навучэнцы гурткоў мастацкай самадзейнасці прачыталі паэму перад шматлікімі гледачамі.

А далей пачалася «Вечарынка у Тараса» — выступленні творчых калектываў Гарадоччыны і танцавальны флэшмоб старадаўніх фальклорных танцаў «Скокі ва ўсе бокі». Высокі ўзровень артыстызму ад нашых народных і сталых калектываў як заўсёды пакінуў вельмі прыемнае ўражанне.

Наступнай часткай свята была «Парнаская імпрэза» як літаратурна- музычная праграмма з удзелам вядомых паэтаў і творчых калектываў Гарадоччыны. Акрамя нашай паэтэссы Наталлі Саветнай у імпрэзе прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі: гумарыст Міхась Мірановіч, празаік Франц Сіўко, а таксама Настасся Лазебная — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

 

Пасля літаратурна музычнай часткі адбыўся канцэрт любімага вакальна — інструментальнага ансамбля «Лель».

Адначасова са святам на бас-востраве каля лыжаролернай трасы жыхары і госці Гарадка маглі наведаць розныя тэматычня і забаўляльная пляцоўкі.

А таксама выбраць замест цэнтральнага месца «Гарадоцкага Парнаса» прагляд спартландыі «Маці, тата, я — спартыўная сям’я» або пляцоўку «Забаўлянка», дзе адбылася музычна-забаўляльная праграма «Вясёлае лета», прысвечаная Дню абароны дзяцей або пабыць на конкурсе лепшай юшкі. Наконт такой павялічанай праграмы ў народзе кажаць:”Што занадта, то не здарова”. Калі так шмат задум, то свята варта праводзіць у два дні…

Леанід Гаравы, фота аўтара

Поўнасцю тут: http://haradok.info

03.06.2019