У Гарадку на пачатку вуліцы Баграмяна створана Алея Славы Герояў Савецкага Саюза

 

8 траўня ў 9 гадзін адбудзецца урачыстае адкрыццё Алея Славы Герояў Савецкага  Саюза, якая створана створана ў межах грамадзянска-патрыятычнага праекта “Героі Савецкага Саюза – твае землякі”

На гэтым тыдні завяршылася будаўніцтва Алеі Славы Герояў Савецкага  Саюза на пачатку вуліцы Баграмяна, дзе ўсталяваны бюст двойчы Герою Савецкага Саюза, Маршалу  Івану Баграмяну.

На Алеі Герояў размешчана інфармацыя аб 10 Героях Савецкага Саюза, якія нарадзіліся на Гарадоцкай зямлі. Таксама на ёй ёсць яшчэ інфармацыя пра двух поўных кавалераў ордэна Славы: Дарошчанка Івана Васільіча і Янчанка Іллю Платоныча.

Трынаццатым нашым земляком стаў Герой Расіі Семянкоў Аляксей Іванавіч, які прывёз у Маскву акт аб капітуляцыі фашысцкай Нямеччыны  9 мая 1945 года і атрымаў званне Героя Расіі ў 1998 годзе. Але нарадзіўся ён на хутары Цесалы, а не ў в. Гуркі, куды былі сселены жыхары гэта хутара ў 1939 годзе. У гэты час наш Герой  ужо  звязаў сваё жыццё з авіяцыяй, калі закончыў у 1936 годзе Тамбоўскае вучылішча лётчыкаў.

Гэтая Алея Герояў у сваім сціплым афармленні дае добрую інфармацыю аб нашых славутых земляках, якія сталі Героямі ў часы Савецкага Саюза.

Самы першы Герой Савецкага Саюза па атрыманню гэтага звання ў гэтай Алеі – Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч, які удзельнічаў у выратаванні “чалюскінцаў”. Званне Героя ён атрымаў яшчэ ў 1940 годзе.

Гераічна загінуў 25 красавіка, паўтарыўшы подзвіг А. Матросава ў г. Брэслаў (зараз польскі Вроцлаў),  Іосіф Бумагін, які папаў на фронт восенню 1944 года пасля заканчэння вайсковага вучылішча ва  Уладывастоку. І яго памяць  да гэтага часу ўшаноўваюць у г. Бірабіджане, дзе засталася яго сям’я і каля якога трагічна загінуў пад цягніком  яго старэйшы сын. Дарэчы да апошняга часу ў Бірабіджане лічаць, што Іосіф Бумагін нарадзіўся ў г. Віцебску, як ён мусіць сказаў, калі пайшоў на фронт. Ды і бацьку свайго ён назваў на расійскі лад – Раманам,  не так як яго называлі сярод  габрэяў – Рувімам.

Прадстаўлены на Алеі і наш Герой, які здзейсніў свой подзвіг у пасляваенны час у студзені 1954 года —  Рамашкін Цімафей. Наш зямляк бараніў у паветры самалёт ад нападзення бандытаў і быў смяротна паранены. За адвагу і самаахвяраванне  пасмяротна прысвоена званне  Героя Савецкага Саюза.

Урачыстае адкрыццё Алеі Герояў адбузецца 8 траўня ў 9.00

Л. Антонаў.

07.05.2020