У Гарадку пабывала больш 200 ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара па пытаннях развіцця фізкультуры і спорту. Відэа, фота.

15 сакавіка Гарадок наведала больш 200 ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара «Павышэнні эфектыўнасці працы галіны фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь»

У Віцебскай вобласці 14-15 сакавіка прайшоў выязны рэспубліканскі семінар па пытаннях развіцця фізкультуры і спорту. У ім прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.І калі ў першы дзень семінара яго ўдзельнікі знаёміліся са спартыўнымі аб’ектамі Віцебска, то ў пятніцу 15 сакавіка пасля абеда кіраўнікі спартыўнай галіны краіны з усіх абласцей і сталіцы наведалі лыжаролерную трасу ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы, а таксама фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вул. Гагарына з наведваннем спартыўнага зала і басейна.

Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў Доме культуры г. Гарадка, дзе і быў зроблены агульны здымак удзельнікаў семінара.

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» зрабіла сюжэт пра семінар у Віцебскай вобласці.

Чым можа ганарыцца і чаго яшчэ не хапае рэгіёне ў спартыўнай сферы? Адказы ў сюжэце ТРК «Віцебск».

Фота з групы ВК: https://vk.com/sportivnijgorodok

Л. Антонаў

18.03.2019