5 красавіка ў выставачнай зале КПЦ “Гарадок” пачала працу выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў “Жаночы сакрэт”.
Арганізатарам выставы па традыцыі з’яўляецца клуб «Вытокі” Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору пад кіраўніцтвам Ж.Ф. Гусейнавай.
Сярод прадстаўленых экспанатаў важнае месца зойме калекцыя шаляў, выкананая ў стылі «экапрынт», прадстаўленая Марыяй Гушча.
Упрыгожаннем экспазіцыі стануць ільняныя сумачкі, касметычку і бранзалеты з вышыўкай, традыцыйнай для Гарадоччыны. Наведвальнікі змогуць убачыць саламяныя капялюшыкі, ўпрыгажэнні з саломкі, вырабы, вязаныя кручком, выкананыя ў традыцыйным стылі. Таксама будуць прадстаўлены рарытэтныя ўпрыгажэнні, калекцыя з савецкага часу і многае іншае.
Акрамя упрыгожванняў, здзівяць сваёй арыгінальнасцю роставыя кветкі і свяцільні з фаамірана, выкананыя ў сучаснай тэхніцы ад Наталлі Камышовай.
У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць абмеркаваць кошт цікавых упрыгожанняў і набыць некаторыя з прадстаўленых на ёй вырабаў пасля завяршэння выставы.
Выстава дзейнічае ў буднія дні і звртацца для наведванні трэба ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, тэл. 41255.
Л.Антонаў, фота аўтара