З 21 студзеня па 1 лютага ў рэзідэнцыі Снягуркі праходзілі Калядкі, якія падрыхтавала ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” з удзелам самадзейных артыстаў г. Гарадка.
Выхаванцам ДУА “Яслі-сад № 2 г.Гарадка” пашчасціла пабываць на гэтым дзіўным свяце.
З захапленнем дзеці сустрэліся у РЭЗІДЭНЦЫІ СНЯГУРАЧКІ з персанажамі беларускіх калядак – казой, мядзведзем, цыганамі, нязменным захавальнікам казачнага лесу – Шуршуняй, Бабай Ягой, снегавікамі і гаспадыняй рэзідэнцыі – Снягурачкай.
Хтосьці з дзяцей апынуўся ў ролі Механошы, а хтосьці выконваў дзеянні Звяздара. Усе разам павадзілі карагод сяброўства (словы і музыка карагода былі запісаны у вёскі Дуброва Гарадоцкага раёна у 2003 годзе) Колькі радасці, пазітыўных эмоцый, зарада энергіі і незабыўных уражанняў узялі с сабой дзеці, не пералічыць.
Напрыканцы Калядак ўсе героі жадалі дзеткам шчасця, здароўя і уручалі салодкія пачастункі. Далучэнне дзяцей да ўдзелу ў святах беларускага календара дае ім магчымасць на практыцы спазнаць яго культуру і гісторыю, пашырыць кругагляд, прывіваць любоў да беларускай народнай творчасці і проста выклікаць у дзяцей радасны i святочны настрой!
Па нашай інфармацыі за час адкрыцця рэзідэнцыі Снягуркі на ёй пабывала каля дваццаці арганізаваных груп, да якіх далучаліся госці з Віцебску, Наваполацку, а таксама з Расіі – Санкт-Пецярбурга, Мурманска. А выхаванцы дзіцячага садка №2 мусіць самыя частыя госці ў рэзідэнцыі Снягуркі.
Да канцы зімы ў рэзідэнцыі Снягуркі магчыма і далей замаўляць цікавыя сустрэчы па тэл.: +3752139-42028; 52250; 41774.
Л. Антонаў
Фота з сайта: http://sad2.gorodok.edu.by