Х юбілейны раённы адкрыты конкурс народнай творчасці “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…?” прайшоў паспяхова

4 чэрвеня 2022 года, у межах ХІІІ свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас – 2022” прысвечанага паэту-земляку Канстанціну Вераніцыну  адбыўся дзесяты, юбілейны раённы адкрыты конкурс народнай творчасці “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…?”. Месцам правядзення свята зноў стаў бас-востраў, што знаходзіцца ў найпрыгажэйшых мясцінах Гарадоччыны – урочышчы Варабьёвы горы.

Наш конкурс стаў сапраўдным упрыгожваннем свята. Выстава лепшых твораў конкурса мінулых гадоў “Тарас на паказ”, як заўсёды прываблівала гледачоў сваёй разнастайнасцю. На выставе-продажы “Кірмаш ля Парнаса”  былі шырока прадстаўлены вырабы народных майстроў і тэматычная сувеніры.

sdr

Ужо дзесяты раз клуб  майстроў “Вытокі” філіяла “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” збірае самых таленавітых майстроў, мастакоў і аматараў творчасці не толькі Гарадка. Традыцыйна  прысутнічаюць  на конкурсе і госці з іншых раёнаў вобласці, натхнёныя на творчасць паэмай “Тарас на Парнасе”. У 2022 годзе мы прымалі гасцей з Віцебска (Латышава Алена Уладзіміраўна – ўнітарнае прадпрыемства “Элект” ДУ “Бел ТІЗ” прадставіла пано “Макавае поле” у тэхніцы валянне з воўны  ў намінацыі “Мой родны кут” ) і Талочына (майстры філіяла “Талочынскі раённы Дом рамёстваў” Станкевіч Ларыса Віктараўна і Селіверстава Любоў Сяргееўна прадставілі на конкурс сумесную работу ў тэхніках лозапляцення, роспісу і аплікацыі з саломкі”)

Усяго конкурс сабраў 20 ўдзельнікаў з 3 раёнаў вобласці, большасць, як і заўсёды, была з Гарадка. Конкурс праходзіў па трох намінацыях: “Вобраз Тараса”, “Мой родны кут”, “Сюжэтная замалёўка да паэмы “Тарас на Парнасе”. На суд журы былі прадстаўлены вырабы ў розных тэхніках выканання: саломапляценне і аплікацыя з саломкі, кераміка, лазапляценне, шыццё, выцінанка, валянне з воўны,  роспіс па тканіне, вязанне кручком, жывапіс, тэкстыльная лялька і інш.).

 

sdr

Актыўны ўдзел у конкурсе прымалі як дзеці,  так  і дарослыя з розных арганізацый раёна. “Дзіцячая школа мастацтваў г.Гарадок” Гарэлікава Аляксандра, 12 год ІІІ месца ў намінацыі “Вобраз Тараса” . Яслі-сад №2 г.Гарадок  – ІІІ месца ў намінацыі “Мой родны кут”, ДУК “Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк” – І месца ў намінацыі “Вобраз Тараса”.

Святлана Хамутоўская, старшыня клубу “Вытокі”, фота аўтара

09.06.2022