Экскурсію “Падарожжа ў горад майстроў” здзейсніў гурток выяўленчай дзейнасці з “Яслі – сад” №1 г. Гарадка

Так называлася экскурсія ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, якую арганізавалі для выхаванцаў старэйшага ўзросту кіраўнік гуртка па выяўленчай дзейнасці у ДУА «Яслі -сад № 1 г.Гарадка» І.В.Гарохава і выхавальнік дашкольнай установы Шаўцова Л.М.

Творчым калектывам Дома рамёстваў і фальклору надаецца вялікае значэнне папулярызацыі традыцыйных рамёстваў, звычаяў і абрадаў Гарадоччыны. З гэтай мэтай арганізуюцца майстар-класы і экскурсіі для выхаванцаў дзіцячых садкоў.

Паводле: http://sad1.gorodok.edu.by/

30.05.2019