Прымаючыя арганізацыі Гарадоцкага раёну ў 5,62 раза павялічылі экспарт турпаслугаў у студзені-чэрвені 2022 года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Хто і як забяспечыў гэты рост у Гарадоцкім раёне?
Значны рост экспарт звязаны найперш з тым, што ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ў першай палове 2021 года, толькі ў чэрвені месяцы сталі прыязжаць замежныя турысты ў Гарадок. Тады іх прымалі ў гатэлі “Спартыўны гарадок” і Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы і атрымалі за гэта 2,7 тыс. даляраў.
А ў гэтым годзе ўжо чатыры структуры прымалі замежных турыстаў, якія заплацілі за прыжаванне 15,18 тыс. даляраў – у 562,5% больш. Найперш турысты былі ў гатэлі “Спартыўны гарадок” Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па зімовых відах спорту, дзе заплацілі 9,98 тыс. дал.. Паляўнічыя з Чэхіі і Расіі прыязджалі ў Гарадоцкую арганізацыю “БАПР” для палявання і аплацілі атрыманыя паслугі ў памеры 2,9 тыс. дал. Быў паляўнічы з Расіі за 100 даляраў і ў ЗАТ “Асотна”. Таксама былі турысты з Расіі і ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы, аплаціўшы пражыванне ў памеры 2200 даляраў.
Усяго гасцей з замежжа ў Гарадоцкім раёне за першае паўгоддзе 2022 года пабывалі з пражываннем у колькасці 294 чалавека.
Але акрамя ўязднога турызму ў раёне актыўна развіваўся і унутраны турызм. Нашыя месцы пражывання прынялі 5224 чалавека. Найбольш ТАК “Лосвіда” – 3172. Гатэль “Спартыўны гарадок” – 1308 і ГДАТК – 509. Гэта амаль на 800 чалавек больш чым у мінулым годзе.
Гатэль “Спартыўны гарадок” Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па зімовых відах спорту стаў папулярным месцам размяшчэння спартсменаў па васьмі відах спорту для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў. Найбольш пабывала лыжнікаў – 1477, біятланістаў – 574 і ватэрпалістаў – 97., з якіх 22 было з Расіі. Пра турыстычную індустрыю ВАЦАР па ЗВС сведчыць той факт, што ў Гарадку за паўгода ўжо пабывала 293 группы спартсменаў. Гэта на 6 груп і 259 спартсменаў больш чым мінулым годам. Безумоўна, што гэта пазітыўна!
Жадаем нашым базам размяшчэння турыстаў нарошчваць свой патэнцыял прыёму, якасна абслугоўваючы гасцей Гарадоцкай зямлі!
Л. Антонаў