Па інфармацыі аб’ектаў турыстычнай індустрыі Гарадоцкага раёну за першае паўгоддзе 2019 года экспарт турыстычных паслугаў павялічыўся на 36% ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2018 году. Найбольшы рост далі гатэль “Спартыўны гарадок” і ТАК “Лосвіда”.
У другім квартале 2019 года найбольшы экспарт турыстычных паслугаў атрымаў гатэль “Спартыўны гарадок” 22,27 тысяч даляраў або ў 2,28 разы больш, чым за адпаведны перыяд мінулага году. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР. Так у другім квартале было прынята восемь каманд з Расіі, Украіны і Польшчы, як па воднаму пола, так і па плаванню і лыжах з агульнай колькасцю 149 чалавек. Усяго ў гатьэлі было прынята 919 чалавек, з якіх 197 замежнікаў.
На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК “Лосвіда”, дзе іх было аказана на 15,4 тыс. даляраў – прырост 79,1%. Тут ўсяго з пачатку года тут адпачыла 711 чалавек і больш трэцці – 247 – замежнікі.
Блізка да мінулагодняга ўзроўня экспартных паслугаў падыйшлі Гарадоцкая “БАПР” – 5,2 тыс. дал. – 98%, ПУП “Паўазер’е” – 11,29 тыс. дал. – 94,7%. Пры гэтым Гарадоцкая “БАПР” прыняла 23 турыста з краін далёкага замежжа – Польшчы – 14, Чэхіі –3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі – па два турыста ў межах бязвізавага наведвання Беларусі.
Значна менш мінулагодняга — 7,0 тыс. даляраў (61,9%) было аказанга экспартных паслугаў ЗАТ “Асотна” і толька было прынята 10 чалавек за паўгода.
За справаздачны перыяд ніякага экспарту паслугаў не было аказана Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам: тут было прынята 349 чалавек і з іх бясплатна 46 замежнікаў.
Усяго экспарт турспаслугаў за першае паўгоддзе склаў па Гарадоцкаму раёну 61,16 тыс. даляраў або 44,8% ад гадавога задання і на нашых аб’ектах адпачыла 2174 госця, з якіх 539 прыехала з-за межаў Беларусі.
Леанід Гаравы