Гарадоцкі краязнаўчы музей у Дзень музеяў запрашае на квэст-гульню, экскурсію ў цемры і г.д.

18 мая ў Дзень музеяў Гарадоцкім краязнаўчым музеем прапануецца бесплатная праграма наведвання музея для ўсіх жадаючых.

18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята.
Міжнародны дзень музеяў з’явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні ICOM (International Council of Museums – Міжнародны савет музеяў) была прынята прапанова савецкай арганізацыі аб заснаванні гэтага свята. І з 1978 года гэты дзень адзначаецца штогод больш як у 150 краінах.
Па словах Жака Перо, прэзідэнта ICOM, «музеі павінны заняць месца ў сэрцы грамадства і быць адкрытымі грамадскасці. Развіццё нашых устаноў залежыць у вялікай ступені ад дапамогі грамадскасці, і мы павінны прапанаваць ёй магчымасць падтрымаць нашы мэты і прыняць удзел у нашай працы. Такім чынам, неабходна, каб музеі і грамадства працавалі разам, у духу творчасці і інавацый ».

Супрацоўнікі Гарадоцкага краязнаўчага музея падрыхтавалі разнастайную праграму для сваіх наведвальнікаў у гэты дзень і пачнецца яна ў 11 гадзін.

Праграма дня стартуе з прэзентацыі калекцыі “Тайны Чырвонага мора” з дэманстрацыяй фільма пра мора.

У 13 гадзінаў наведвальнікаў музея чакае квэст-гульня “Калейдаскоп ведаў. Лічы, будзь кемлівым, адгадвай!”

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Маё дарослае дзяцінства” з удзелам выпускнікоў Дзіцячай школы мастацтваў г. Гарадка пройдзе з 18 да 19 гадзінаў.

На працягу ўсяго дня магчыма бясплатна наведаць выставу “Тэкстыльная мазаіка” мастачкі Настассі Ганчаровай, а таксама зрабіць у цемры экскурсію па залах этнаграфіі і аддзела прыроды нашага музея.

Гэтую праграму музей ажыццяўляе з 11 гадзінаў да 20.00 і ўваход бясплатны.

Леанід Гаравы

 

16.05.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *