З 20 мая на лыжаролернай трасе Гарадка пачаўся трэніровачны збор жаночай зборнай Польшчы па лыжных гонках з удзелам алімпійскай чэмпіёнкі Ванкувера і Сочы Юсцінай Кавальчык.
Фота – з сайта «Газеты Выборчай». Юстына пасля перамогі на любімай дыстанцыі (10 км класічным стылі) на Алімпіядзе ў Сочы.
Нацыянальная зборная Польшчы па лыжных гонках пад кіраўніцтвам Аляксандра Верацельнага 20 мая прыбыла ў Гарадок і размясцілася ў гатэлі “Спартыўны Гарадок”. Менавіта ў Гарадку на лыжаролернай трасе вырашылі распачаць новы алімпійскі цыкл кіраўнікі жаночай зборнай Польшчы. Выбару на карысць Гарадка паспрыялі вядомыя беларускія трэнеры па лыжных гонках, якім спадабаецца лыжаролерная траса і сучасная інфраструктура Гарадка.
Польскі дэсант перамяшчаецца на двух мікрааўтобусах і складае 14 чалавек – дзевяць спартсмэнак начале з Юсцінай Кавальчык і пяць чалавек суправаджэння для паўнавартасных трэнеровак.
Юсціна Кавальчык і сама трэніруецца і спрабуе сябе ў трэнерскай працы.
Суправаджае польскую каманду талісман Юсціны пёс Марьян.
Па словах галоўнага трэнера зборнай Аляксандра Верацельнага мясцовая траса – добрая месца для першага ўвахода ў новы спартыўны сезон і можа канкурыраваць з іншымі месцамі падрыхтоўкі. На трасе лыжніцы накачваюць на лыжаролерах свае аб’ёмы працы, здаюць кантрольныя тэсты, бегаюць кросы і г.д.. У час падрыхтоўкі таксама карыстаюцца і басейнам, які маецца каля гатэля “Спартыўны гарадок”.
Першы збор польскія лыжніцы правядуць у Гарадку да 9 чэрвеня.
Леанід Гаравы, фота аўтара.