Прыгоды ў казачным лесе праз казачны партал арганізавалі культработнікі Гарадка для турыстаў з Віцебску
|
У перыяд восеньскіх канікул ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» арганізаваў тэатралізаваную гульнявую праграму для дзяцей «Прыгоды ў казачным лесе». Першымі ўдзельнікамі праграмы сталі навучэнцы СШ № 40 г. Віцебска. |
![]() |
|
У цераме Златушка частавала рабят гарбатай, пірагамі і прысмакамі. Усе госці атрымалі памятныя прызы. Свежае паветра восеньскага лесу, цікавая, насычаная праграма падарылі дзецям выдатны настрой і зарад пазітыву, а фатаграфіі, зробленыя на разнастайных тэматычных пляцоўках, будуць доўга нагадваць пра гэта захапляльнае падарожжа. ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by |
|
( Руская ) Малая Родина. Дом на въезде — «лицо» деревни
( Руская ) Парень из белорусской глубинки два месяца ехал на лонгборде в Грузию, чтобы увидеть горы
Вёска Кошкіна адарыла новымі песнямі і адметнымі асаблівасцямі правядзення святаў народнага календара
Кошкіна – цудоўная мясціна, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад вёскі Лахі.
У пачатку XX стагоддзя гэта была вёска з 59 жыхарамі, дзе працавала школа граматы і вялі гаспадарку ў 17 дварах. У кастрычніку 1942 года, нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. У 1960 годзе вёска аднавілася, і у ёй налічвалася 84 жыхары. Хлопцы з Кошкіна ўзялі замуж дзяўчат з суседняй вёскі Альшанікі і пачалося мірнае і працоўнае жыццё.
Было тут і месца спевам і музыкі. Святкаваліся вяселлі і хрэсьбіны, святы народнага календара – Каляды, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, ладзіліся вячоркі, на якіх гучна іграў гармонік і танчылі любімыя танцы : Кракавяк, Ленцея, Падыспань, Зялёную рошчу, Барыню, Каробачку, Сямёнаўну і інш.
Вельмі прыемна, што у экспедыцыі нам давялося сустрэцца з пастаяннымі жыхарамі вёскі Кошкіна: Ягоравай Лінай Яфімаўнай (1934 г.н.) Котавай Раісай Фёдараўнай (1931 г.н.), Мінавымі Надзеяй Іванаўнай і Генадзем Фёдаравічам Мінавым (1940 г.н.).
Працалюбівы гаспадар, добразычлівы і абаяльны чалавек, таленавіты гарманіст – Генадзь Мінаў, ён заўсёды быў “легкі на ўздым”. Амаль 20 год не браў у рукі гармонік, але узяўшы і пачаўшы іграць польку зразумеў, што памятае забытыя мелодыі , і твар сталага чалавека змяніўся, засіялі вочы і мы нібыта апынуліся у тых 60-тых… І зазвінела — Барыня і Каробачка, вальс і прыпеўкі.
Як расказвае Ліна Ягорава раней ні адно свята не абыходзілася без гарманіста. У ёй чацвера дзяцей і усе вяселлі іграў Генадзь Мінаў.
Генадзь Фёдаравіч Мінаў
У пачатку стагоддзя ткацтва было асноўным захапленнем яе матулі, на жаль не захаваліся кросны, а з работ засталіся толькі “палавікі”. Сама Ліна Яфімаўна распавядала пра жыццё ў маленстве і юнацтве, святы народнага календара і вясельныя спевы.

Ліна Яфімаўна Ягорава
Носьбіт фальклорных традыцый Раіса Котава шмат расказала пра сваю вёску і старажытныя святы, якія праводзіліся ў мястэчку. Закаханая у родныя прасторы яна жыве ў Кошкіна з 1955 года, памятае і цяжкую працу і добрыя гучныя песні у выкананні мясцовых дзяўчат і жанчын, а у вечары танцы пад гармонік .

( Руская ) Старейшина Романово за односельчан болеет душой
( Руская ) Образцовый театр «Форум» стал лауреатом I степени в IV Международном конкурсе искусств
( Руская ) Едем в Чехию в ноябре: 3 события, которые нельзя пропустить
( Руская ) Костел конца ХIХ века под Городком сгорел из-за неаккуратного соседа. Возбуждено уголовное дело
Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля “Азерыца” расце цікавасць да нашай самабытнай культуры.
Насычаным і багатым на падзеі выдаўся другі восеньскі месяц для народнага фальклорнага ансамбля «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры. 11-12 кастрычніка калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Золотые родники» у Пскове.
Больш за 200 удзельнікаў творчых калектываў з Латвіі, Эстоніі, Карэліі, Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Волагды, Вялікага Усцюга прадставілі тут лепшыя ўзоры традыцыйнай народнай культуры сваіх рэгіёнаў. І ва ўсім гэтым рознакаляровым віхуры культурных традыцый вельмі годна, пранікнёна і чыста гучалі нашы самабытныя мелодыі і песні ў выканні ансамбля «Азерыца».
Не паспелі змоўкнуць апладысменты ўдзячных пскоўскіх гледачоў у гонар нашых таленавітых выканаўцаў, як іх ужо чакаў другі расійскі горад — Смаленск. Тут 13 кастрычніка «Азерыца» з поспехам выступіла на Міжнародным свяце народнай музыкі, танца і гармоніка «Гармонь собирает друзей». І калі на фестывалі ў Пскове нашы музыкі былі не ўпершыню, там іх даўно ведаюць і любяць, то Смаленск — новая кропка на карце гастрольнага маршруту. Але, ужо першыя гукі беларускіх цымбал скарылі сэрцы гледачоў. Ды і хіба можа быць інакш, калі ў кожнай песні, у кожнай мелодыі ў выкананні ансамбля гучыць такая шчырая любоў, адданасць і павага да нашай культурнай спадчыны, музычных і песенных традыцый, якімі здаўна славіцца Гарадоччына.
Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля, расце колькасць іх прыхільнікаў далёка за межамі раёна, а разам з гэтым і цікавасць да нашай самабытнай культуры.
Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.







