( Руская ) Победителями районного смотра-конкурса “Чудо-сани – 2019” стал коллектив “Ясли-сад №2 г.Городка”
( Руская ) Педагогические работники выбрали для активного отдыха Воробьевы горы
( Руская ) День святого Валентина в Беларуси: свидания в трамвае и почта для стеснительных
( Руская ) Беларусь – страна замков
( Руская ) Ручными так и не стали. Как живут олени на большой ферме в д. Шандры под Городком
( Руская ) 5 беларусских городов, где стоит провести уикенд
Гарадоцкая раённая бібліятэка запрашае да ўдзелу ў праекце “Зямля, дзе ўтульна сэрцу”
У жыцці кожнага чалавека ёсць куточак, успаміны аб якім на працягу ўсяго жыцця захоўваюцца ў сэрцы. Бяскрайнія рэкі, блакітныя азёры-люстэркі, шумныя дубровы, звонкія крыніцы — так і вабіць да сябе прыгажосць роднага краю.
Год малай радзімы – добрая нагода звярнуць увагу на родныя мясціны. І на тых, хто сваёй творчасцю, душэўнай неабыякавасцю дае гэтым месцам другое жыццё.
Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка ў рамках праекта “Зямля, дзе ўтульна сэрцу” прымае вершы, эсэ, паданні альбо апавяданні, прысвечаныя гораду Гарадку, Гарадоцкаму раёну. Прадстаўленыя матэрыялы размяшчаюцца на сайце Гарадоцкай сеткі публічных бібліятэк. Спасылкі на іх публікуюцца ў сацыяльных сетках “Одноклассники”, “ВКонтакте” для азнаямлення як мага большай колькасці карыстальнікаў. У канцы 2019 – пачатку 2020 года аддзелам бібліятэчнага маркетынгу будзе выдадзены літаратурны альманах з аўтарскімі паэтычнымі творамі і работамі малай прозы.
Удзельнічаць у праекце могуць жыхары горада Гарадка і Гарадоцкага раёна ўсіх узростаў.
Дасланыя на конкурс матэрыялы павінны адпавядаць тэматыцы, мець годную мастацкую якасць і не мець апісанняў гвалту, расавай або рэлігійнай варожасці, лаянак і схаванай рэкламы. Творы прымаюцца на беларускай і рускай мовах, яны не павінны мець аб’ём больш, чым 3500 знакаў. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за змест матэрыялаў. Меркаванне работнікаў бібліятэкі можа не супадаць з меркаваннем аўтара. Творы назад не вяртаюцца. Бібліятэка пакідае за сабой права выбару матэрыялаў для публікацыі і не нясе адказнасць за парушэнне аўтарскіх праў.
Творчыя работы прымаюцца на электронных носьбітах у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу альбо дасылаюцца па адрасу gorodok_cb@tut.by с пазнакай “Зямля, дзе ўтульна сэрцу”
Палажэнне конкурсу вы знойдзеце на сайце бібліятэкі http://gcb.belcult.by/index.php/component/k2/item/588..
Л. Антонаў
Паводле: http://gcb.belcult.by
( Руская ) Виртуальные экскурсии «Экология глазами детей» проведут в Центре детей и молодежи





