Каманда Гарадоцкага раёна прыняла ўдзел у абласным турыстычным злёце педагагічных работнікаў. Фота

25-27 мая на возеры Вячэлле Вушацкага раёна адбыўся чарговы турыстычны злёт педагагічных работнікаў Віцебшчыны ў якім прыняла ўдзел 14 каманд.

Напрыканцы апошняга месяца вучэбнага года каманда Гарадоцкага раёна ў складзе 14 чалавек правяла тры дні на возеры Вячэлле, ўдзельнічая ў розных відах турыстычных спаборніцтвах. Сабрацца аптымальным складам не атрымалася, бо частка моцных турыстаў-педагогаў  у гэты час прымала ўдзел абласной сельскай спартакіядзе ў Полацкім раёне.

У першы дзень каманда ў складзе  Крывалапа Анатоля, Ладохіна Алега і Галачкінай Іны ўдзельнічала ў спартыўным арыентаванні і стала шостай.

На другі дзень быў уведзены ў праграму турслёта водны турызм на байдарках у якім каманду прадстаўлялі Нікалаеў Максім і Снегір Настасся, якія паказалі 14-ы вынік.

Адначасова з водным турызмам праходзілі спаборніцта па тэхніцы пешаходнага турызму, дзе Зюсько Руслан, Крывалап Анатоль, Галачкіна Іна і Кацярына  Кавалькова былі 8-мі.

Яшчэ на спаборніцтвах былі конкурсы прадстаўлення каманд з улікам Года малой Радзімы,

быта, а ў апошні дзень для работнікаў адукацыі былі спаборніцтва ў веласіпедным турызме ў якіх Дзмітрый Сабаленка  і Кацярына Кавалькова паказалі сёмы вынік.

Па выніках усіх этапаў злёта каманда педагагічных работнікаў Гарадоччыны апынулася на 10–м месцы.

Леанід Гаравы

30.05.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *