
22-23 чэрвеня каманда нашага раёна ў складзе прадстаўнікоў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», філіяла «Віраўлянскі», упраўлення па с / г і харчаванні райвыканкама прыняла ўдзел у галіновым прафсаюзным турзлёце і спартакіядзе.
Мерапрыемства прайшло на базе СТК «Азёры» у Пастаўскім раёне, у ім прынялі ўдзел 17 каманд.
Два дні ўдзельнікі спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравым спорце, пераадоленні паласы перашкод, конкурсе мастацкай самадзейнасці.
Па выніках усіх спаборніцтваў у гарадакчан – 10 месца. Па выніках конкурсу мастацкай самадзейнасці гарадакчане занялі 2 месца, дартса – 2 месца.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама.
Фота Т.Л. Груганавай.
