Сімвалічна, што дадзены аўтапрабег праходзіць у год 75-годдзя вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтапрабег – даніна павагі і пашаны тым, хто ваяваў, хто аднаўляў краіну пасля ваеннай разрухі, дэманструе пераемнасць пакаленняў, служыць умацаванню дружбы паміж народамі Расіі і Беларусі і пацвярджае, што ў нашых краінах заўсёды будуць памятаць пра тых, хто прынёс нам пераможную вясну.
Расійскія і беларускія ўдзельнікі аўтапрабегу 20 ліпеня 2018 года сустрэліся на мяжы дзвюх дзяржаў, наведалі воінскае пахаванне ў г.п.Езярышча, дзе дырэктар Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея Т. М. Іванова распавяла пра найбольш значныя падзеі і дзеючых войсках 11 гвардзейскай арміі 1 Прыбалтыйскага фронту па вызваленню пасёлка Езярышча і бліжэйшых населеных пунктаў. Асабліва эмацыйна былі ўспрынятыя радкі з ліста ў вершах палкоўніка, камандуючага 159 танкавай брыгадай Хайдукова Сямёна Паўлавіча сям’і, напісанае 13 снежня 1943 году.
15 снежня 1943 года Хайдукоў С.П. быў цяжка паранены ў баі, а 20 снежня памёр ад ран і пахаваны на вайсковых могілках у Езярышча. На яго магіле ўстаноўлены танк Т-70, да падножжа якога ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць усіх пахаваных воінаў (каля 300 чалавек).
У г. Гарадку каля помніка 10 гвардзейскай танкавай брыгадзе, якая вызваляла горад, адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел старшыня Нацыянальнай культурнай аўтаноміі Беларусаў Смаленскай вобласці С. Р. Крыўко, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Г. М. Ягораў , старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч, старшыня Гарадоцкага райвыканкама П. П. Карабач, намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкаму М. А. Здольнікава, старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі ветэранаў А. П. Казакова, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь.
Асаблівую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікала мабільная выстава, якая адлюстроўвае летапіс падзей і бітваў Вялікай Айчыннай вайны, інфармацыю аб гарадах-героях і гарадах вайсковай славы.
Паводле інфармацыі: https://vk.com/public165111063