У рамках Х раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас» адбылося падвядзенне вынікаў акцыі-конкурсу «упрыгожыць горад разам», прысвечанага Году малой радзімы.
На час свята прадстаўленыя прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі горада экспанаты ўпрыгожылі гарадскі сквер па вуліцы Савецкай.
Гран пры конкурсу па рашэнні журы дасталася ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Прадстаўленая на конкурс лаўка з дрэва пасля правядзення ўзнагароджання будзе ўпрыгожваць пляцоўку каля Дома рамёстваў і фальклору.
1 месца ля Дома рамёстваў і фальклору (праца «Журавель»).

2 месца – КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» (праца «Мядзведзеня»).

3 месца падзялілі ДУА «Пальминская сярэдняя школа» і Гарадоцкі цэнтр дзяцей і моладзі (работы з сена «Бычок» і «Курочка»).
Аддзел ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Гарадоцкага райвыканкама.