Свята ў Відзах

Свята, прысвечанае Году малой радзімы, прайшло 3 кастрычніка ў Відзах.

1-AJ3I5995.jpg

Відзы здаўна былі славутыя сваім кірмашом. І сёлета традыцыі працягваюцца: тут можна было набыць рыбу, гародніну, сала, журавіны, сочыва і нават драўляныя скрыні для захоўвання ўраджаю. Іх выраб наладзіў Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж.

2-A29V6044_1330.jpg

3-A29V6062_1330.jpg

4-AJ3I6006_1330.jpg

Раённыя святочныя мерапрыемствы “Мой родны край – часцінка вялікай Радзімы” пачаліся з прывітання-прэзентацыі “Невычарпальныя крыніцы Браслаўскай зямлі” падворкаў мясцовых сельсаветаў: Ахрэмаўцаў, Плюсаў, Далекіх, Опсы, Слабодкі, Друі і іншых.

5-AJ3I6161_1330.jpg

6-A29V6198_1330.jpg

Прадстаўнікі розных браслаўскіх вёсачак дэманстравалі свае здольнасці пець, спяваць, маляваць карціны, вышываць і гатаваць смачныя стравы.

7-AJ3I6268_1330.jpg

Так, якое свята без спеваў ды танцаў?! Творчыя каллектывы Браслаўскага раёна выступілі са святочным канцэртам.

8-AJ3I6125_1330.jpg

Трэба адзначыць, што маленькім наведвальнікам свята асабліва запомніліся вясёлыя інтэрмедыі госця падзеі – Народнага тэатра лялек Цэнтра культуры Наваполацка “Капялюш”.

9-AJ3I6059_1330.jpg

А ў горпасялковым Доме культуры падвялі вынікі штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні.

Узнагародамі адзначылі лепшых.

https://planetabelarus.by

09.10.2020