19 жніўня ў нядзелю ў Гарадку ў дзіцячым парку адбыўся чарговы Фэст Фарбаў, а таксама ўпершыню прадэманстравана магчымасць гульні ў бампербол. |
![]() |
![]() ![]() ![]() Гэты адпачынак з фарбамі набыў сваіх прыхільнікаў у розных гарадах Беларусі. Так тыднем раней Фэст быў у Бешанковічах, а 1 верасня будзе ў Шуміліна. Ды й у Гарадку ён праходзіў ужо ў трэцці раз. Гульні з фарбамі і дыскатэка не адзіная фішка мерапрыемства. Пад час фэста ў дзіцячым парку магчыма было набыць розныя цацкі, нанесці малюнак на твар у тэхніцы аква-грым, паскакаць на батуце. ![]() Адной з фішак свята стала гульня ў бампербол. Па асноўных правілах гэтай гульні трэба ўтрымацца на нагах пры судакрананнях з сапернікам. І самы надзейны прыём для перамогі — адвярнуцца ад удара, бо тады сапернік каціцца на зямлю ў празрыстым шары.
Л. Антонаў |
