Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна распачаў творчы праект «Вяртанне да вытокаў».

Рэалізацыя праекта разлічана на два гады і ставіць сваёй мэтай зберажэнне і папулярызацыю фальклорнай спадчыны рэгіёна: абрадаў, традыцый, звычаяў, музычнага, танцавальнага, песеннага фальклору.

Адной з складаючых частак праекта з’яўляецца раённы агляд-конкурс народных святаў і абрадаў «Святочны каляндар». Ён будзе доўжыцца на працягу года і мае намер адлюстраваць асноўныя святы народнага каляндара. Распачаўся наш «Святочны каляндар», як і заведзена, з Каляд, а прадоўжыўся Грамніцамі, якія нашы продкі адзначалі 15 лютага.

Філіял «Вархоўскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Верамееўскі сельскі Дом культуры»

У гэты дзень у клубных установах раёна ўпершыню было праведзена гэта старажытнае зімовае свята.

У аснову святочнай дзеі ляглі шматлікія прыкметы і павер’і, звязаныя з Грамніцамі, што лічыліся часам сустрэчы зімы і вясны, абрадавыя дзеянні з грамнічнай свечкай – галоўным атрыбутам свята, традыцыйныя народныя гульні і старадаўнія танцы. А паколькі на Грамніцы гучалі ужо і першыя вяснянкі, вельмі дарэчы прыйшліся вясновыя песні ў выканні народнага фальклорнага калектыва Глейна, які ў гэты святочны дзень выступіў адразу у некалькіх сельскіх дамах культуры. Усе гэта разам, сплятаючыся ў тонкі карункавы узор, стварыла непаўторную атмасферу свята і дазволіла далучыцца да спрадвечных традыцый нашых продкаў.

Філіял «Віраўлянскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Кабішчанскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Межанскі сельскі Дом культуры»
Народны фальклорны калектыў «Глейна»

http://gorodok.belcult.by

26.02.2020