Гарадоцкі краязнаўчы музей адзін з самых багатых на экспазіцыі музеяў Віцебшчыны і гасціннна запрашае гасцей у свае залы. Экскурсію па краязнаўчаму музею варта пачаць з залы “Этнаграфія Гарадоччыны”.
Зала “Этнаграфія Гарадоччыны” прадстаўляе экспазіцыі, якія адлюстроўваюць жыццё края найперш у IX-XX. Наведвальнікі залы маюць магчымасць азнаёміцца з бытам сялянскай сям.і нашага края, пабачыць унікальныя творы карункавага ткацтва.
У зале маецца карціна Свята Мікалаеўскага сабора, які быў пабудаваны ў 1845 годзе і праіснаваў амаль стагоддзе.
Таксама ёсць карціны святкавання Купалля, правядзення традыцыйнага кірмаша і г.д.
Супрацоўнікі музея могуць правесці захапляльную экскурсію па зале “Этнаграфія Гарадоччыны”.
Уваходны білет: дарослы – 61 кап., дзіцячы – 33 кап. Аглядная экскурсія па музею – 4,06 руб., тэматычная экскурсія (зала музея) – 2,60 руб. Экскурсія па Гарадку – 5,45 руб.
г. Гарадок, вул. Вароўскага, 3; +3752139 41849
Рэжым працы: з 9:00 да 13.00, з 14:00 да 18.00. Панядзелак – выхадны
e-mail: haradok@museum.by , gorodok_musey@tut.by