Daily Archives: 25.05.2018

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі адбудзецца раённая навукова – практычнай канферэнцыі “Паэма “Тарас на Парнасе: здабыткі і праблемы”

1 чэрвеня напярэдадні традыцыйнага свята “Гарадоцкі парнас” у краязнаўчым музеі адбудзецца раённая навукова – практычнай канферэнцыі, прысвечаная славутай паэме “Тарас на Парнасе”, аўтар якой Канстанцін Вераніцын нарадзіўся на Гарадоцкай зямлі ў в. Астраўляне.

Гэтая канферэнцыя з удзелам навукоўцаў  Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, літаратараў, краязнаўцаў, навучэнцаў школ Гарадоччыны распачнецца 1 чэрвеня  а 10-й гадзіне ў выставачнай зале краязнаўчага музея.

Аддзел  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама і Установа  культуры  “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей” вырашылі правесці канферэнцыю дзеля папулярызацыі паэмы “Тарас на Парнасе”, далейшага выяўлення яе здабыткаў і вырашэння існуючых праблем у аўтарстве паэмы.

У канферэнцыі запланаваны ўдзел Саветнай Наталлі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі і саюзнай дзяржавы, Бураковай Ніны, старшага навуковага супрацоўніка Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея, Печаніцынай Людмілы, у мінулым  выкладчыка кафедры беларускага мовазнаўства   ВДУ. Прымуць удзел у канферэнцыі і краязнаўцы: Людміла Нікіціна з Віцебскага раёна — захавальнік  музейных экспанатаў народнага музея гісторыі заронаўскага краю, Людміла Ляўшова, Іна Казлова і іншыя краязнаўцы Гарадоччыны, а таксама навучэнцы школ Гарадоччыны.

Плануецца, што ў канферэнцыі прыме ўдзел і нашчадак роду Бондаравых, якія далі вольную грамату Канстаніціну Вераніцыну ў 1851.

Канферэнцыю мяркуюць завяршыць у 15.20 падвядзеннем вынікаў.

Л. Антонаў