Monthly Archives: December 2018

Вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова паспяхова выступіла на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны»

На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны» былі прадстаўлены дзве працы  вучняў  Гарадоцкага раёна: СШ №2 г. Гарадка і Бычыхінскай СШ. Пры гэтым праца вучаніцы 10 класа Бычыхінскай СШ Івановай Ганны ( навуковы кіраўнік – настаўніца гісторыі Л.А. Барысава) атрымала дыплом ІІ ступені.

5 снежня на базе ДУА «« Сярэдняя школа № 83 г. Мінска ім. Г.К. Жукава» адбылася вочная частка VII адкрытай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жуков і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны ». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы школ Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічалі у працы чатырох секцый.

У працы першай секцыі “Маршал Г.К. Жукаў і яго баявыя таварышы ў бітвах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны” прыняла ўдзел вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова з даследчай працай “І.Х. Баграмян у баях за Гарадоччыну”. Паводле слоў яе навуковага кіраўніка Барысавай Людмілы Анатольеўны дзяўчынцы давялося аналізаваць мемуарную і гістарычную літаратуру ў абласной бібліятэцы, дакументы ў дзяржаўным абласным архіве, працаваць з краязнаўчымі матэрыяламі, матэрыяламі музея Вайсковай славы Бычыхінскай СШ.

Навуковыя супрацоўнікі БДУ з’яўляліся старшынямі журы і высока ацанілі працу Ганны Івановай, адзначыўшы яе дыпломам другой ступені.

У інфармацыіі СШ №83 г. Мінска аграгарадок Бычыха пазначаны як горад, сярод Мінска і Полацка і іншыя узнагароды ў гэтай намінацыі атрымалі толькі прадстаўнікі Мінска і Полацка.

Л. Антонаў

Інфо і фота з сайта: http://buchiha.gorodok.edu.by і http://sch83.minsk.edu.by

У Гарадку ўжо рыхтуюцца да шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак

Традыцыйнае ўжо шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ад гарадоцкіх прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў адбудзецца ўпершыню ў цёмны час сутак.

Калі раней гэтае шэсце распачыналася  пасля 15 гадзінаў і завяршаліся ў змярканні запальваннем агеньчыкаў на гарадской ялінцы і агульным карагодом, то ў гэтым годзе распачнецца 22 снежня ў 17.45 рухам ад СШ №1.

Як і раней святочную калону працоўных і вучэбных калектываў з удзелам  Дзедаў Марозаў і Снягурак, а таксама каманд падтрымкі трэба касцюміраваць, перасоўныя сродкі дэкарыраваць навагодняй, казачнай  тэматыкай, плакатамі і г.д.. На цэнтральнай плошцы каля КАЦ “Гарадок” адбудзецца конкурс навагодніх прывітанняў з віншаваннямі і пажаданнямі да трох хвілінаў.

Па традыцыі перад запальваннем агеньчыкаў на ялінцы адбудзецца танцавальны флэшмоб з удзелам галоўных навагодніх персанажаў. А пасля запальвання агеньчыкаў канкурсанты і гледачы прымаюць удзел у агульным карагодзе.

Заяўкі аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі прымае да 12 снежня на факс +375213942028 і мэйл: gorrik@vitebsk.by разам са  сцэнарам прывітанняў. Журы конкурса вызнача пераможцаў у трох намінацыях: “Лепшае навагодняе прывітанне”, “Лепшы Дзед Мароз”, “Лепшая Снягурка”.

У заяўцы на ўдзел у шэсці неабходна указаць назву прадпрыемства, арганізацыі, ўстановы, прозвішча , імя Дзеда Мароза і Снягуркі, колькасць удзельнікаў каманды, наяўнасць пеасоўных сродкаў, тэматыку афармлення, адказнага за падрыхтоўку і тэлефон.

Нагадаем, што 22 снежня ў Гарадку адбудуцца таксама святкаванні, прысвечаныя 75-гадавіне вызвалення Гарадка і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фота  з сайта: http://haradok.info

Гарадоцкі раён падпісаў пагадненне аб намерах супрацоўнічаць з Амацкім краем Латвійскай Рэспублікі пад час бізнес-форума

Чатыры партнёрскіх пагадненні падпісаны паміж рэгіёнамі Беларусі і Латвіі пад час беларуска-латвійскага бізнес-форума 29 лістапада ў Віцебску.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва паміж раёнамі і гарадамі Віцебскай вобласці і латвійскімі рэгіёнамі развіваецца: на беларуска-латвійскім бізнес-форуме да 31 дзеючага пагаднення дадаліся яшчэ чатыры. З мэтай умацавання ўзаемаадносін партнёрскія пагадненні падпісалі прадстаўнікі органаў улады Шаркоўшчынскага раёна і Айзкраўкльскага краю, Верхнядзвінскага раёна  і Дагцкага краю, Гарадоцкага раёна і Амацкага краю, Глыбоцкага раёна і Інчукальнскага краю.Акрамя таго, свае намеры аб супрацоўніцтве замацавалі подпісамі кіраўнікі ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і Латвійскага бюро Еўрарэгіёна «Азёрны край», Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў і Даўгаўпілскага клуба прадпрымальнікаў і бізнесменаў Anchor, Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу і Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і Даўгаўпілскага універсітэта.Пагадненне аб намеры супрацоўніцтва паміж Гарадоцкім раёнам і Амацкім краем Латвійскай Рэспублікі падпісваюць старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач і старшыня Думы Аматскага краю Эліта Еглітэ.

Асаблівы статус гэтай эканамічнай падзеі падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. «На мерапрыемстве прадастаўлены магчымасці ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці, прадстаўнікам дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў ёсць магчымасць сустрэцца і абмеркаваць любыя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дамовіцца аб будучых праектах з партнёрамі з латвійскіх рэгіёнаў», — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Словы падзякі кіраўнік вобласці адрасаваў дыпламатам латвійскага пасольства і консульства за шырокае прадстаўніцтва латвійскага боку: для ўдзелу ў бізнес-форуме ў Віцебск прыбыла 21 дэлегацыя самакіраванняў латвійскіх рэгіёнаў, 34 дэлегацыі дзелавых колаў, якія прадстаўляюць інтарэсы ў сферы транспарту, лагістыкі, дрэваапрацоўкі, прамысловай вытворчасці, тэкстыльнай галіны, турызму. «Па кожным з гэтых кірункаў мы можам быць карысныя і эфектыўна дапаўняць адзін аднаго. У нас ёсць жаданне вынікова працаваць, трэба разам знаходзіць рашэнні і рэалізоўваць праекты будучыні. Са свайго боку гатовыя забяспечыць усю неабходную падтрымку па прапанаваных інвестпраектах», — сказаў Мікалай Шарстнёў.

Ад рэдакцыі сайта: Амацкі край (латыш. Amatas novads) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Латвіі, у рэгіёне Відземе. Край складаецца з пяці воласцяў. Краявая дума размяшчаецца ў гістарычным валасным доме на хутары Аусмас ў Драбешскай воласці. Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 5338 чалавек . Плошча краю – 741,8 км² [2].

Край як самакіраванне ў складзе Цэсіскага раёна быў утвораны ў 2000 годзе з Амацкай і Драбешскай валасцей Цэсіскага раёна. З 1 ліпеня 2009 года Амацкаму краю ад скасаванага Цэсіскага раёна былі перададзеныя таксама Заўбская, Нітаўрская і Скуйенская воласці.

Край мае шматлікія культурныя і гістарычныя аб’екты, помнікі прыроды і месцы для пражывання і актыўнага адпачынку.

Паводле: http://maps.kartes.lv

Л. Антонаў

Паводле: https://www.belta.by