Category Archives: Без рубрики

Адчуйце сябе арыстакратам: элітныя віды спорту ў Беларусі

Успомніце любы фільм пра англійскіх ці амерыканскіх арыстакратаў. Яны гуляюць у гольф, займаюцца яхтынгам і абавязкова ўмеюць скакаць на кані. Уся справа ў тым, што пералічаныя віды спорту ўжо даўно лічацца элітнымі. Але не спяшайцеся ставіць на сабе крыж, нават калі ў вас у родзе няма магнатаў ВКЛ ці польскіх шляхцічаў. Зараз кожны ахвотнік можа стаць членам яхт-клуба ці заняцца парусным спортам. І калі вы заўсёды пра гэта марылі, але проста не ведалі, з чаго пачаць — у новым артыкуле VETLIVA вам раскажа пра ўсё.

Конегадоўля і конны спорт

Катанне на конях па Беларусі

Гістарычна склалася так, што верхавой яздзе навучалі маладых арыстакратаў з малых гадоў. Уменне ездзіць на кані лічылася для іх натуральным. Цяпер займацца конным спортам цяпер могуць усе ахвотнікі. Аднак пры гэтым, калі вы захочаце займацца ім прафесійна, прыйдзецца нямала ўкласці ў сваё захапленне.

Віды коннага спорту бываюць рознымі:

  • Аб’езджванне;
  • Канкур;
  • Трохбор’е;
  • Рэйнінг (адносіцца да відаў вестэрн-спорту);
  • Драйвінг;
  • Дыстанцыйныя конныя прабегі;
  • Вальтыжыроўка.

У кожнага з іх свая спецыфіка, ад якой залежыць, на якім кані трэба будзе трэніравацца і якую экіпіроўку набываць. У беларускіх цэнтрах коннага спорту ёсць усё неабходнае для таго, каб пакатацца для душы ці заняцца спортам прафесійна. І не забывайце, што конны спорт для дзяцей і дарослых карысны не менш, чым аздараўленне ў санаторыі. Ён дапамагае пазбавіцца ад стрэсу, паляпшае выправу, стымулюе працу сістэмы кровазвароту і проста дорыць добры настрой. Канкур у Беларусі

Лепшыя рэспубліканскія цэнтры коннага спорту і конегадоўлі

    1. Ратамка. Конны спорт тут даступны як для пачаткоўцаў, так і для прафесійных наезнікаў. Цэнтр размешчаны ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад Мінска, так што набывайце неабходную амуніцыю (ці арандуйце яе на месцы), (или арендуйте ее на месте), браніруйце трансфер и і адпраўляйцеся на знаёмства з канямі. /li>
    2. Музей інтэрактыўнай гісторыі Сула. Пакатацца на канях можна падчас тэматычнай экскурсіі ў Сулу. Акрамя гэтага, вас чакае водная прагулка на дракары вікінгаў, наведванне зброевай майстэрні, дэгустацыя традыцыйных беларускіх напояў і шматлікае іншае.
  1. Этнакультурны комплекс Наносы-Адпачынак. Тут, дарэчы, можна не толькі пракаціцца конна, але і пабываць на дзіўным конна-спартовым шоў, дзе акцёры-коні паказваюць цуды майстэрства разам са сваімі партнёрамі-наезнікамі.

Парусны спорт у Беларусі

Парусны спорт у Беларусі

Але ў Беларусі няма мора… Ці ўсё ж ёсць? Аднойчы пабываўшы на Заслаўскім вадасховішчы, вы ўжо не будзеце на гэтым настойваць, бо яго абшары сапраўды ўражваюць. Таму і парусны спорт у Мінску магчымы, і паспрабаваць на сабе, што гэта такое — кіраваць беласнежнай і прыгожай яхтай — адназначна варта!

Напэўна від прыгожай яхты выклікае толькі адну асацыяцыю — гэта занадта дарагое задавальненне, якое вам не па кішэні. Насамрэч цяпер на Мінскім моры ёсць самыя разнастайныя судны, і арэнда шматлікіх не перавышае кошт сутачнай арэнды аўтамабіля. Аднак, калі гаворка ідзе пра прафесійныя заняткі парусным спортам у Мінску, растацца прыйдзецца з кругленькай сумай. Але калі вы любіце мора (і не ў апошнюю чаргу Мінскае), тады вам варта паспрабаваць сябе ў якасці капітана судна.

Рада ад VETLIVA: пачніце з малога, напрыклад, з прагулкі на яхце падчас адпачынку ў санаторыі «Юнацтва» ці іншых здраўніцах Мінскай вобласці, якія размешчаны непадалёк. Так вы зможаце і здароўе паправіць, і прайсціся пад ветразем, каб зразумець, наколькі вам падыходзіць парусны спорт на Мінскім моры.

Цэнтр паруснага спорту на Мінскім моры

Цэнтры паруснага спорту

Адна з галоўных цяжкасцяў на шляху тых, хто вырашыць займацца парусным спортам прафесійна — неабходнасць атрымання праў міжнароднага ўзору на кіраванне яхтай. Навучанне праходзіць у некалькі этапаў, якія складаюцца з вывучэння тэорыі і практычных заняткаў ва ўмовах Мінскага мора. Будучых яхтсменаў рыхтуюць Беларуская Федэрацыя Ветразнага Спорту, яхт-клуб «Мерыдыян» і іншыя арганізацыі.

Рада ад VETLIVA: калі ў вас хутка адбудзецца свята, то на яхце з маторам можна, напрыклад, уладкаваць карпаратыў ці правесці сціплую вясельную цырымонію. Выдатны варыянт для тых, хто стаміўся ад звыклых варыянтаў адпачынку і жадае разнастайнасці.

Тэнісныя корты ў Беларусі

Тэнісны корт у Беларусі

Тэніс лічыцца «каралеўскім» відам спорту. Ён прыносіць велізарныя прыбыткі спартоўцам з сусветным імем, а таксама прыцягвае вядомых мільянераў і мільярдэраў, якія ўкладваюць у сваё захапленне вялізарныя сумы. Як і гольф, гэты від спорту аб’ядноўвае ўплывовых палітыкаў, бізнэсмэнаў і магнатаў, якія ствараюць элітныя зачыненыя клубы.

Цяпер паспрабаваць свае сілы на тэнісным корце можа кожны ахвотнік. Для гэтага запатрабуецца зручная спартовая форма, адмысловыя тэнісныя красоўкі, ракетка і добрыя мячы. І, вядома ж, абсталяваныя тэнісныя корты ў Мінску, Гомелі, Віцебску і любым іншым горадзе, дзе вы захочаце заняцца гэтым відам спорту.

Навучанне дзяцей тэнісу

5 лепшых школ, дзе можна навучыцца тэнісу ў Мінску

  1. Школа тэніса Avante Club. У першай прыватнай школе Мінска робяць упор на навучанне дзяцей і падлеткаў паводле еўрапейскіх стандартаў.
  2. Нацыянальная акадэмія тэніса. Тут сваім досведам падзяляюцца знакамітыя спартоўцы, напрыклад, у трэнерскім складзе задзейнічаны Уладзімір Валчкоў і Таццяна Пучак.
  3. Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе. Тут можна проста правесці сяброўскі матч, арандаваўшы тэнісны корт, ці падысці да заняткаў больш сур’ёзна: на базе ГЦАР ёсць як пачатковыя, так і прасунутыя дзіцячыя і дарослыя групы тэнісістаў.
  4. Цэнтр тэніса Максіма Мірнага. На 3 тэнісных кортах і 2 мінікортах для дзяцей праводзяцца заняткі паводле ўзгодненай Міжнароднай федэрацыяй тэніса.
  5. Школа тэніса «Мінск Тэніс». Тут навучаюць дзяцей, пачынаючы з 3-4 гадоў, а філіялы размешчаны ў 7 раёнах горада, што надзвычай зручна ў плане даступнасці.

Вазьміце на нататку: а яшчэ тэнісныя корты ёсць у санаторыях, напрыклад, згуляць пару сэтаў у тэніс можна ў санаторыі «Азёрны» і іншых здраўніцах Беларусі.

Гольф-палі ў Беларусі

Палі для гольфа ў Беларусі

Апошні па спісе, але не па значэнні — гэта гольф. Павольны і ўдумлівы від спорту, у якім важныя не столькі фізічныя дадзеныя гульца, колькі ўменне пралічваць хады і распрацоўваць тактыку супраць суперніка. Гольф для нашай краіны ўсё яшчэ ў навінку, але паспрабаваць сябе ў джэнтльменскім відзе спорту можа кожны.

«Гольф–клуб Мінск» з’яўляецца на дадзены момант адзінай арганізацыяй, якая складаецца з:

  • гольф–поля чэмпіёнскага класа на 18 лунак,
  • трэніравальнага поля на 9 лунак,
  • цэнтра навучання,
  • гасцінічнага і спартовага комплекса,
  • інжынерная і транспартнай інфраструктуры..

Таму заняцца сапраўдным гольфам можна толькі ў Мінску. І калі вы збіраецеся наведаць сталіцу і застацца тут на некалькі дзён — абавязкова паспрабуйце сябе ў гэтым відзе спорту. Хто ведае, быць можа, вам на родзе напісана стаць наступнай зоркай сусветнага гольфа!

Спрабуйце новае і атрымлівайце асалоду ад кожнага моманту

Рэлакс на поле для гольфа

Конны спорт, яхтынг, тэніс і гольф цяпер даступныя ўсім без выключэння. Нават калі ў вашым разуменні гэтыя віды спорту дагэтуль звязаны толькі з вялізарнымі марнаваннямі грошай — не адмаўляйцеся спрабаваць новае загадзя. Быць можа, скачкі праз перашкоды на кані ці невымоўная эйфарыя ад забітага ў лунку мяча менавіта тое, чаго вам так не хапала па жыцці. І не забывайце адпачываць і падарожнічаць разам з VETLIVA, каб напоўніць сваё жыццё яркімі эмоцыямі і цёплымі ўспамінамі.

https://vetliva.by

У Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза з таленавітым аўтарам

Светлая, шчырая, рамантычная, беларускамоўная… Так можна сказаць пра Святлану Студзянцову. Колькі б ні выпала светлых і сумных этапаў у жыцці, яна годна пражывае іх, давяраючы свае думкі і разважанні вершаваным радкам. Шмат гадоў чытачы «Гарадоцкага весніка» з задавальненнем чыталі гэтыя цёплыя, трошку задуменныя і мудрыя творы, адзначаючы для сябе нешта асабістае і настальгічнае. 15 кастрычніка ў чытальнай зале Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся аматары паэзіі, знаёмыя, былыя вучні, каб сустрэцца на літаратурнай імпрэзе з таленавітым аўтарам.

Святлана Мікалаеўна на пачатку сустрэчы расказала пра сябе. Яна нарадзілася ў в. Селяўшчына Расонскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння літаратурна-музычнага факультэта Мінскага педінстытута імя М. Горкага яна па размеркаванні прыехала ў Гарадок. Сярэдняя школа № 1 стала для настаўніцы беларускай мовы адзіным месцам працы, напоўненым шэрагам радасных вучэбных момантаў і поспехаў. На працягу доўгіх гадоў Святлана Студзянцова ўзначальвала фальклорны гурток «Спадчына», была сакратаром камсамольскай арганізацыі школ горада. Гарадок для жанчыны стаў родным. Менавіта тут яна пазнаёмілася з будучым мужам. Яны стварылі сям’ю і вырасцілі двух сыноў. Падчас працы ў нейкі момант успомніла пра любімае захапленне, якім жыла ў школьныя гады, — ажыццявіць душэўны палёт у чароўную краіну паэзіі.
— У сваіх вершах мне хочацца расказаць пра жыццё, пра тое, што пройдзена і перажыта. Паказаць дзейсную сілу кахання, мацярынства, абавязкаў на зямлі і перад іншымі людзьмі. Галоўная думка, што праходзіць праз усю маю творчасць — абавязкова быць чалавекам, добра ведаць сваё месца ў жыцці. Старацца не рабіць памылак, якія потым цяжка выправіць, — адзначыла важныя думкі паэтэса.

Падчас выступлення Святлана Мікалаеўна звярталася да сваіх вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», «Где душица моя, что цвела для души…», «Нічога не вяртаецца назад», «Душы маёй даўно вядома», «Пакацілася зорка мая», «Я бягу, я агнявая», «Я не адна, а мы ўдвух…». Усе госці ўважліва слухалі цікавы аповед і мудрыя паэтычныя радкі прамоўцы, а затым выказалі шчырыя словы падзякі паэтэсе за цудоўную атмасферную сустрэчу.

Калега і даўняя сяброўка Лілія Сідарэнка расказала пра цікавыя моманты з працы і адзначыла яе стараннасць і сціпласць, багаты духоўны свет. Таксама цёплыя словы і пажаданні сваёй настаўніцы выказалі і былыя вучаніцы. Намеснік дырэктара Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Адаменка падзякавала таленавітай жанчыне за магчымасць дакрануцца да паэтычнай эстэтыкі, уручыла кветкі і зборнік яе вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», выдадзены супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынга. Дарэчы, з ім можна пазнаёміцца на сайце haradoklib.by ці на абанеменце бібліятэкі.

Юлія ПРЫШЧЭПА

http://www.garadvest.by

 
Фота з сайта: https://haradoklib.bу