Category Archives: Без рубрики

Вучні Бычыхінскай СШ з экскурсіяй наведалі Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору і паўдзельнічалі ў майстар-класе

На пачатку снежня, у мінулую пятніцу,  вучні 5-7 класаў ДУА “Бычыхінская сярэдняя школа” наведалі  філіял “Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору” і паўдзельнічалі ў майстар-класе.

Начатку наведвання Святлана Хамутоўская правяла аглядную экскурсію па кабінетах Гарадоцкага дому рамёстваў і фальклору. Кіраўніца Клуба “Вытокі”  распавяла пра спадчыну Гарадоцкага раёна, якая адроджана, дзякуючы таленавітым майстрам Дома рамёстваў пад кіраўніцтвам дырэктара М.Л. Гушчы.

Вучні з захапленнем даведаліся пра цікавую спадчыну Гарадоцкага краю.

Напрыканцы візіту для 20 вучняў быў арганізаваны майстар-клас па вырабу званочка з гліны, як навагодняга сувеніра.

Супрацоўнікі Гарадоцкага дому рамёстваў і фальклору Іван Каратаяў, Наталля Брэўс, Ігар Рабцаў прафесійна навучылі дзяцей працы з глінай па вырабу навагодняга сувеніра.

 

Вучні Бычыхінскай СШ атрымалі вялікае задавальненне ад наведвання Дома рамёстваў. Дзеці выказвалі жаданне яшчэ раз  наведаць гасцінны Дом і пазаймацца ў іншым майстар-класе мясцовай установы культуры.

Добра было б каб усе вясковыя школы прывозілі вучняў у філіял “Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору”

Л. Антонаў

Унікальнае месца – Парк гісторыі “Сула”, які з кожным годам набывае ўсё больш прыхільнікаў, запрашае наведаць рэзідэнцыю Санты

З 08.12.2021 па 23.01.2022 ў “Вялікім княстве Сула” працуе РЭЗІДЭНЦЫЯ САНТЫ, дзе  можна нашаптаць сваё запаветнае жаданне, разгадаць загадкі і атрымаць салодкі прыз. Акрамя таго, ёсць магчымасць заказаць групавыя анімацыйныя калядныя экскурсіі і правесці навагоднюю ноч з яркай шоу-праграмай.

Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+

Браніраванне гатэляў:

+37533-644-54-51

+37544-544-54-51

https://www.holiday.by

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала турыстычную паездку ў Мірскі і Нясвіжскі замкі

Сярод прафсаюзных арганізацый Гарадоцкага раёна стала добрай традыцыяй арганізоўваць турыстычныя экскурсіі па прасторах роднай зямлі. Чарговая экскурсія была арганізавана раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, якім кіруе Ларыса Пальчыкава,  4 снежня 2021 года пры падтрымцы УП “Віцебсктурыст”. У экскурсійнай паездцы прынялі ўдзел члены пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»,  пярвічных прафсаюзных арганізацый КУВП “Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак” і філіяла “Гарадоцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №106 КУП “Віцебскдарбуд”.

На гэты раз члены прафсаюзных арганізацый наведалі знакавыя для нашай краіны Мірскі і Нясвіжскі замкі. Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй замкаў, даведаліся, за што атрымалі свае мянушкі былыя ўладальнікі замкаў – Радзівілы, пачулі шмат цікавых легенд аб замках.

Але галоўнае гэта тое, што экскурсанты змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці і хараства замкаў, пабудаваных яшчэ ў XVI стагоддзі. Гэтыя замкі  з’яўляюцца не толькі выдатным прыкладам замкавага дойлідства Беларусі XVI-XX стст., але і знакавымі сімваламі нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і ўваходзяць у сусветны спіс помнікаў ЮНЭСКА.

Л. Антонаў

Фота: Ларыса Пальчыкава.

У Гарадоцкім раёне ў турыстычнай галіне паспяхова пераадольваюць наступствы пандэміі, істотна павялічваючы экспарт паслугаў

Па выніках студзеня-лістапада 2021 года экспарт турыстычных паслугаў арганізацыямі туріндустрыі Гарадоцкага раёна ўжо амаль у чатыры разы больш, чым за увесь папярэдні 2020 год

У 2020 годзе, калі пандэмія каранавіруса захапіла увесь свет, экспарт турыстычных паслугаў скллаў 15,32 тысячы даляраў ЗША. Тады найлепшы вынік быў у ПУП “Паўазер’е” – 9 200 дал., у Гарадоцкай арганізацыі паляўнічых і рыбакоў – 2500 дал., а гатэль “Спартыўны гарадок” атрымаў 2020 дал. Ад экспарту паслугаў грамадзянам іншых краін.

У 2021 годзе ў турыстычнай галіне раёна становішча з экспартам паслугаў стала істотна паляпшацца, нягледзячы на працяг пандэміі і істотныя абмежаванні для паездак.Па выніках лістапада ўжо аказана турыстычных паслугаў на 60 090 даляраў ЗША.

Цяпер найбольшы экспарт турпаслугаў забяспечыў гатэль “Спартыўны гарадок” – 21780 дал., які з’яўляецца аб’ектам ВАЦАР па зімовых відах спорту і прымае пераважна спартсменаў для трэніровак. Тут толькі па лыжных гонках правялі зборы 465 груп з Беларусі і 7м груп з Расійскай Федэрацыі.Уключаючы беларускіх біятлоністаў (70 груп), у Гарадку пабывалі спартсмены па 8 відах спорту: ад воднага пола да шорт-трэка і фрыстайлу.

 

На другім месцы апынулася ЗАТ “Асотна”, дзе 15 замежнікаў для палявання   выдаткавалі   19700 дал. На трэццім месцы Гарадоцкая арганізацыя “”РДГА “БАПР” з экспартам у 8400 дал. Добры вынік і ў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе замежнікі за пражыванне заплацілі 6980 даляраў.

У ТАК “Лосвіда” УП “Віцебсктурыст” – 2400 дал, але тут зп 11 месяцаў больш турыстаў з Беларусі – 4651чалавек і толькі 51 замежнік.Тут разынкай зараз з’яўляецца найперш СПА-комплекс.

 

 

І зусім мала аказана паслугаў у ПУП “Паўазер’е” – 830 даляраў. Только за апошні месяц яны справаздачу не прадставілі.

Апошні месяц адыходзячага года дае магчымасць арганізацыям туріндустрыі Гарадоцкага раёна яшчэ больш прыняць турыстаў перад Раством і навагоднімі святамі.

Л. Антонаў