Category Archives: Без рубрики

Аўтэнтычнасць і каларыт Беларусі ў адным відэароліку ад ЮНЭСКА

Кранальнае відэа пра сінявокую прэзентавала арганізацыя ЮНЭСКА да свайго 75-годдзя. 

На тэрыторыі краіны размяшчаюцца 4 аб’екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА:

  • Белавежская пушча
  • Мірскі замак
  • Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
  • Дуга Струвэ

Нядзіўна, што менавіта гэтыя славутасці лічацца ключавымі ў Беларусі. Іх імкнуцца наведаць і замежнікі, і мясцовыя жыхары. Дарэчы, на сайце VETLIVA можна замовіць экскурсіі па гэтых дзіўных мясцінах. А можна пайсці далей і сустрэць Новы год у адным з іх.

На 2021 у спісе сусветнай спадчыны знаходзяцца 1154 аб’екты. Сярод іх культурныя, прыродныя і змяшаныя аб’екты, важныя для гісторыі і развіцця ўсяго чалавецтва. Мэта арганізацыі – захаваць, абараніць і распаўсюдзіць сярод народаў веды пра даручаныя ёй славутасці.

https://vetliva.by/belarus

 

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі прайшла краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадоцкі”

12 лістапада  ў новым для краязнаўчага музея фармаце (анлайн) прайшла адкрытая раённая краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадоцкі”.

У канферэнцыі прынялі удзел краязнаўцы, настаўнікі і вучні школ Гарадоцкага раёна.

Арганізатары рады аб’явіць спіс удзельнікаў, якія занялі прызавыя месцы.

 

 Дыпломы 1-ай ступені:

 Лагуноў Ігар Мікалаевіч – краязнаўца-аматар з аграгарадка Бычыха Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, назва працы «Хросныя хады Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці».

 Мамедаў Яраслаў Рафаільевіч – навучэнец 6 “В” класа, ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Гарадка ім. І. Х. Баграмяна», назва працы «Замак Азярышча ў 1558-1583 гг.».

 Шандаеўскі Мікіта Вячаслававіч – навучэнец 11 класа ДУА «Мяжэнская дзіцячы сад-сярэдняя школа», назва працы «Цяжкія вёрсты вайны ў лёсах настаўнікаў Гарадоцкага раёна».

 

 Дыпломы 2-ой ступені:

 Каралёва Людміла Мікалаеўна – настаўнік біялогіі ДУА «Мяжэнскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», назва працы «Летапіс. Вёсачка мая…».

 Ладахіна Дар’я Алегаўна, навучэнка 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім. А. П. Сабалеўскага» , назва працы «Праваслаўныя храмы Гарадокшчыны».

 Таксама лісты падзякі атрымалі:

 Барысава Людміла Анатольеўна «Гісторыка-краязнаўчы маршрут «Бычыха: ад вытокаў да сучаснасці» – настаўнік гісторыі, кіраўнік музея Баявой Славы ДУА «Бычыхінская сярэдняя школа»

 Шлаганаў Яўген Аляксандравіч «Гісторыя адной рэчы»- навучэнец 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім. А. П. Сабалеўскага»

 Балабошка Вікторыя Аляксандраўна «Юная разведчыца Надзя Багданава: малавядомыя старонкі біяграфіі» – навучэнка 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім. А. П. Сабалеўскага»

 Кайро Маргарыта Алегаўна і Блінава Паліна Аляксандраўна «Архідны пояс Гарадоччыны» – навучэнцы 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім. А. П. Сабалеўскага»

 Старавойтава Вера Георгіеўна “Падарожжа па Межэнскім краі”- бібліятэкар ДУА “Мяжэнская дзіцячы садок-сярэдняя школа”

 Арганізатары паведамляюць: “ У бліжэйшы час мы апублікуем на нашым ютуб канале спасылку на відэа-трансляцыю канферэнцыі»

Л. Антонаў, паводле http://haradok.museum.by/node/58507